Author: manager

Новыя творы аўтараў Берасцейшчыны ў адмысловым альманаху

Выйшаў з друку чарговы — васямнаццаты— нумар альманаха літаратараў Берасцейшчыны “Жырандоля” (2025). У грунтоўным 200-старонкавым выданні публікуюцца новыя творы сучасных пісьменнікаў, успаміны і найлепшае з мінулых гадоў. Рубрыка “Паэзія” прадстаўлена вершамі Мікалая Аляксандрава, Аляксея Белага, Уладзіміра Глазава, Васіля Дэбіша, Уладзіміра Лебедзева, Генадзя Мішчука, Наталлі Несцярук, Сцяпана Нефідовіча, Аляксандра Рызо, Уладзіміра Турава. У раздзеле “Проза” апублікаваныя Галіна Гедзік, Вадзім […]

Сяргей Дубавец расказвае, як пісьменніцы Сабаляўскайце ўдаецца ажывіць ВКЛ — падкаст

У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання першых дзвюх частак гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Жарсці, псіхалагізм, сюжэтныя павароты, Вільня як адзін з галоўных герояў і гісторыі людзей ажыўляюць сухую абрэвіятуру ВКЛ. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast […]

Макс Шчур выдаў кнігу постпаэзіі “Чайны збор”

Выдавецкая ініцыятыва SayBeat выдала кнігу выбранай (пост)паэзіі Макса Шчура “Чайны збор”, якая складаецца з найлепшых тэкстаў за 20 гадоў. Назва “Чайны збор” адсылае да зборніка паэзіі Макса Шчура 2006 году “Ранні збор”. Новая кніга прысвечаная франка-чэскаму паэту сюррэалісту Петэру Кралу, які памёр ў 2020 годзе і з якім быў добра знаёмы […]

Паэзія Янкі Купалы ўпершыню выйшла кнігай па-в’етнамску

У Ханоі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў “Там, дзе песня жыцця” (‘Nơi bài ca cuộc đời’)  Янкі Купалы. Гэта першы пераклад на в’етнамскую мову твораў беларускага паэта, піша Рэформ. Кніга апублікавана выдавецтвам “Згода народа” (NXB Dân Trí) у супрацоўніцтве з выдавецтвам “Эканоміка — Фінансы” (NXB Kinh tế — Tài chính) і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. На […]

Перадзаказ на ўнікальную манаграфію пра жаночыя рытуалы

Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу мастацтвазнаўцы і культуралагіні Вольгі Лабачэўскай “Аброк. Абыдзённік. Жаночыя рытуальныя практыкі”, якая прысвечана адметным жаночым традыцыйным беларускім рытулам. Манаграфія Вольгі Лабачэўскай прысвечана жаночым рытуальным практыкам “аброк” і “абыдзённік”, мэтай якіх было пераадоленне экстраардынарных сітуацый: эпідэміі, эпізаотыі, вайны і іншых пагроз існавання соцыуму і […]

9 лістапада ў Познані ўручаць Прэмію Цёткі

9 лістапада 2025 году на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Познані адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады. Прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей носіць імя выбітнай беларускай паэткі, асветніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), аўтаркі “Першай чытанкі для дзетак-беларусаў”. Прэмія ўручаецца з 2016 году. Прэмія […]

7—9 лістапада PRADMOVA едзе ў Познань — праграма

З 7 па 9 лістапада ў Познані на некалькіх пляцоўках горада пройдуць прэзентацыі новых кніг, творчыя сустрэчы, літаратурныя дыскусіі і музычныя імпрэзы. Усё гэта ў межах праграмы фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Познаньская праграма злучыць гісторыю і сучаснасць, літаратуру і актуальныя сацыяльныя пытанні, фантастыку і паэзію, мастацкія перформансы і прафесійныя размовы […]

“Непаслухмяныя дзеці кастрычніка” агучылі паэму Пятра Глебкі

Ініцыятыва “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая агучвае творы пісьменнікаў 20—30-х гадоў, у тым ліку рэпрэсаваных, распачала другі сезон праекту менавіта 29 кастрычніка. На YouTube-канале ініцыятывы з’явілася аўдыяверсія паэмы “Кармэнсіта” Пятра Глебкі. “Пятра Глебку рэпрэсіі — у нашым разуменні — абышлі. Яго не высылалі ў лагер, не расстрэльвалі, як ягоных калег. Аднак […]

Беларуская кніга на Франкфурцкім кірмашы

15—19 кастрычніка ў Франкфурце адбыўся міжнародны кніжны кірмаш. Беларусь і незалежнае беларускае кнігавыданне на значнай міжнароднай падзеі прадстаўляў стэнд Інстытута беларускай кнігі. На стэндзе прэзентаваліся новыя выданні незалежных беларускіх выдавецтваў, у тым ліку — каталог выдавецкіх навінак з творамі вядучых беларускіх аўтараў. Непасрэдны ўдзел у кірмашы ўзялі прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў […]

Прэмію Гедройця ўручаць 15 лістапада ў Гданьску

15 лістапада 2025 году ў Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Europejskie Centrum Solidarności, pl. Solidarności 1) будуць агучаныя вынікі конкурсу і адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця. На працягу ўсяго дня ў праграме запланаваны дадатковыя падзеі прэміяльнага сезону: сустрэчы з аўтарамі і аўтаркамі, дыскусіі пра свабоду слова, пераклады […]