31.01 у Варшаве — спектакль паводле казак Караткевіча

У пастаноўцы, якая пройдзе ў Варшаве 31-га студзеня Алена Баярава і Васіль Дранько-Майсюк разыгрываюць як класічныя казкі класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, так і малавядомыя, але не меней цікавыя.

“Сярод персанажаў — Дзівы аднавокія, чэрці, татара-манголы, гіганцкія пчолы ды іншыя дзівосныя стварэнні, прыдуманыя фантазіяй Караткевіча. Будзе весела!” — абяцаюць арганізатары

Мерапрыемства адбудзецца ў Беларускай Школцы Akademia Dobrej Edukacji (Warszawa, ul. Skierniewicka, 21)
Пачатак у 13:30
Уваход вольны

Спектакль ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus”.