Новы сезон прэміі за найлепшую паэтычную кнігу

Распачынаецца новы сезон Прэміі Арсенневай, якой штогод адзначаецца найлепшая паэтычная кніга. Арганізатары прэміі абвесцілі прыём заявак і запрашаюць да ўдзелу аўтараў і аўтарак паэтычных кніг, выдадзеных у 2025 годзе.

Хто можа падаць заяўку?

Права намінаваць кнігу маюць самі аўтары/аўтаркі, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ.

Умовы конкурсу:

  • Жанр: паэзія.
  • Год выдання: кніга мусіць быць выдадзена ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі паміж 1 студзеня і 31 снежня 2025 году.
  • Мова: беларуская.
  • Фармат: кніга мусіць быць выдадзена ўпершыню ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі (выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш за палову зместу якой публікуецца ў кнізе ўпершыню).

Калі кніга выйшла паміж 1 студзеня і 31 снежня каляндарнага году, для якога быў абвешчаны конкурс, але з нейкай прычыны не ўдзельнічала ў ім, яна можа заяўлена на ўдзел у наступным каляндарным годзе.

Падрабязнасці ўдзелу

Падрабязней пра ўмовы і правілы прэміі можна даведацца тут:
Статут прэміі
Рэгламент прэміі

Як падаць заяўку?

Запоўніце спецыяльную форму па спасылцы. У выпадку тэхнічных перашкод электронную версію вашай кнігі або аўдыякнігу разам з вокладкай (у фарматах jpeg, jpg або png) можна даслаць на электронны адрас арганізатараў aj@penbelarus.org. Не забудзьцеся абавязкова пазначыць у тэме ліста назву кнігі і імя аўтара/аўтаркі.

Канчатковы тэрмін падачы заявак — да 23:59 22 лютага 2026 году.

З 2021 году арганізацыяй прэміі імя Наталлі Арсенневай займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў