У гонар выхаду аўдыяверсіі першай кнігі “Пентаквантара” ініцыятыва Audiobooks.by запрашае 7 сакавіка ў 15:00 па Варшаве (17:00 па Менску) на анлайн-сустрэчу, каб абмеркаваць раман разам з аўтарам Арцёмам Шуканавым і Аляксеем АйціБарада. Гаворка на сустрэчы пойдзе пра сусвет тэхнатрылеру, штучны інтэлект і тое, куды нас вядзе посткіберпанк. Папяровая версія дэбютнага […]
Author: manager
Пяты выпуск альманаха ЕГУ “CTRL+S” прэзентуюць у Вільні
Выйшаў пяты выпуск альманаха Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта “CTRL+S”, прысвечанага культурнай спадчыне. Тэма сёлетняга выдання — “Пачатак спадчыны”. 5-годдзе альманаха ўсіх ахвочых запрашаюць адзначыць 6 сакавіка ў Віленскім беларускім музеі. “Мы паспрабавалі ўхапіць феномен? як старое і мала патрэбнае становіцца каштоўным, хто запускае гэты працэс і, галоўнае — чаму?” — каротка […]
Выходзіць новая кніга Тоні Лашдэн — перадзаказ
Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новай кнігі прозы Тоні Лашдэн “На углу Незалежнасці”. Кнігу складаюць апавяданні, героі якіх — вашыя суседзі. Ці былыя суседзі. Нехта адседзеў, нехта эміграваў, нехта на дзяржслужбе. Але з імі адбываюцца невытлумачальныя рэчы — ці наадварот, зусім звычайныя, ды вось толькі сама рэальнасць тлумачэнню паддаецца з […]
Арлоў прэзентуе непадцэнзурнае выданне “Каласоў…” у Любліне
У суботу, 7 сакавіка, у Любліне адбудзецца прэзентацыя новага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім” аўтарства класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Удзел бяруць выдавец, дырэктар Фонда “Камунікат” Яраслаў Іванюк і пісьменнік, папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў. Выдавец Яраслаў Іванюк раскажа гісторыю выдання, якім “Камунікат” завершыў святкаванне свайго 25-годдзя. А Уладзімір Арлоў падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго […]
У новым падкасце Дубавец, чытаючы “Апостраф”, разважае пра літаратуру па абодва бакі мяжы
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха “Апостраф”, які пабачыў свет у пачатку 2026 году. Ці адлюстроўвае гэты трансгранічны альманах, дзе гучаць галасы аўтараў з розных бакоў мяжы, намёкамі, кантэкстамі беларускую нервовасць, зацятасць у краіне і распаволенасць па-за ёй? Выпуск можна […]
Выйшла новая кніга паэткі з Падляшша Жэні Мартынюк
У канцы 2025 году ў выдавецтве Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку пабачыла свет новая кніга Жэні Мартынюк “Князева Гара”, у якой і ў вершах, і ў прозе пераплятаецца асабістая памяць з гісторыяй месца. Жэня Мартынюк нарадзілася і вырасла ў вёсцы Зубава каля Бельска (Падляшша), што стала для яе крыніцай унутранага […]
Гутаркі з лаўрэатамі прэміі “Голас пакалення свабоды” ўклалі ў кнігу
У выдавецтве “Полацкія Лабірынты” выйшла кніга “Свабода як біяграфія”, якая складаецца з гутарак з лаўрэатамі прэміі “Голас пакалення свабоды”. Прэмія была заснавана у 2025 годзе Беларускім ПЭНам для ўшанавання выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 году вымушаныя пакінуць радзіму. “Свабода як біяграфія” […]
Сёння — сустрэчы з Вежнавец і іншымі аўтаркамі “Пфляўмбаўм” у Вільні
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” удзельнічае ў Міжнародным кніжным кірмашы LITEXPO, які гэтымі днямі праходзіць у Вільні. 26 лютага пройдзе дзве цікавыя сустрэчы аўтарак выдавецтва з чытачамі. 26 лютага ў 16:00 аўтарка “Па што ідзеш, воўча?” Ева Вежнавец (Святлана Курс) прэзентуе літоўскае выданне кнігі, а ў 17:00 адбудзецца аўтограф-сесія пісьменніцы на стэндзе “Пфляўмбаўм”. […]
Упершыню па-беларуску выйшаў зборнік эсэ Ханны Арэнт
У выдавецтве “Пфляўмбаўм” пабачыў свет зборнік эсэ Ханны Арэнт “Пра чалавечнасць у цёмныя часы”, укладзены Мары Луізэ Кнот. Навінка ўжо прадаецца на Віленскім кніжным кірмашы (стэнд выдавецтва — 5.A10), пазней з’явіцца ў іншых месцах продажу. Перакладалі эсэ Алена Пятровіч, Вольга Гронская, Алена Талапіла, Кацярына Тэвес. Рэдактарка — Кацярына Маціеўская. Гэта […]
26.02 пройдзе куратарская экскурсія ў музеі Броўкі
26 лютага а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе куратарская экскурсія ад Карыны Кушчанкі па часовай экспазіцыі “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе”. Што вы ведаеце пра Петруся Броўку? Што ён быў паэтам, які пісаў савецкія агітацыйныя творы? Ці што ён напісаў такія шэдэўры беларускай інтымнай лірыкі як “Пахне чабор” і […]





