У гонар выхаду аўдыяверсіі першай кнігі “Пентаквантара” ініцыятыва Audiobooks.by запрашае 7 сакавіка ў 15:00 па Варшаве (17:00 па Менску) на анлайн-сустрэчу, каб абмеркаваць раман разам з аўтарам Арцёмам Шуканавым і Аляксеем АйціБарада.
Гаворка на сустрэчы пойдзе пра сусвет тэхнатрылеру, штучны інтэлект і тое, куды нас вядзе посткіберпанк. Папяровая версія дэбютнага навукова-фантастычнага рамана ад Арцёма Шуканава пабачыла свет у кастрычніку 2025 году ў выдавецтва Gutenberg Publisher.
Каб далучыцца да сустрэчы, арганізатары запрашаюць запоўніць форму рэгістрацыі. За дзень да івэнту вы атрымаеце запрашэнне на трансляцыю на пошту.
Купіць і слухаць аўдыяверсію рамана “Пентаквантар. Першая кніга” можна на розных пляцоўках: Kobo (працуе ў Беларусі), Google Play Books, Apple Books, Spotify Audiobooks.
Пачатак можна паслухаць бясплатна:






