Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу Віктара Казько “Лёнькі, Ваські, Валодзькі”, якую склалі апавяданні пра лёс падлеткаў-дзетдомаўцаў, сталенне якіх прыпала на няпросты пасляваенны час. Некаторыя творы друкуюцца ўпершыню.
“Гэтая кніга пісалася ўсё маё жыццё: як жылося, так пісалася, і наадварот. Стыхійна… Гэтыя апавяданні і прапаноўваю чытачу — упершыню пад адной вокладкай на матчынай мове, цалкам сам з вулічных і вясковых, як і асірочанае ліхалеццем вайны і міру… маё вулічнае пакаленне”, — піша Віктар Казько ў прадмове да выдання.
Кніга складаецца з трох раздзелаў — “Зачаток”, “Сталенне”, “Мы”.
Рэдактарамі тэкстаў, якія пэўны час выходзілі ў перыёдыцы, а потым склалі кнігу, выступілі Барыс Пятровіч, Андрэй Федарэнка і Анатоль Івашчанка. Афармленне вокладкі — Яна Івашчанка.
Кнігу Віктара Казько “Лёнькі, Ваські, Валодзькі” ужо можна набыць праз сайт kniger.by, а таксама ў краме ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42(станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16 .Магчыма кур’ерская дастаўка па Менску, кошт дастаўкі 10 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.






