Author: manager

У Беластоку выйшла навінка, прысвечаная Бяляцкаму

У Беластоку выйшла з друку новая кніга, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму, з назвай “За беларускае жыццё…”. Выданне прымеркаванае да 10 снежня – Дня сусветнай дэкларацыі правоў чалавека і другой гадавіны надання Нобелеўскай прэміі праваабаронцу і пісьменніку. Як паведамляе “Рацыя”, змест кнігі складаюць размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім […]

Адам Клакоцкі вяртаецца — перадзаказ на раман Бабкова

Выдавецтва “Логвінаў” анансавала выхад трэцяй, разгорнутай і пашыранай версіі рамана Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” і адкрыла папярэдні заказ на кнігу. Старт продажаў запланаваны на 20 студзеня 2025 году, а пакуль можна замовіць кнігу па адмысловым папярэднім кошце праз сайт выдавецтва.⠀Як гаворыцца ў анатацыі да кнігі, перад намі […]

Бахарэвіч атрымаў важную міжнародную прэмію

Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч стаў лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі еўрапейскага паразумення 2025 (Leipziger Buchpreis zur Europäischen Verständigung) за раман “Сабакі Эўропы”. Журы адзначыла, што аўтару ўдалося стварыць “вар’яцкую літаратурную візію будучыні” ў сваім “рамане, які змушае трашчаць па швах традыцыйную нарацыю”. Гэтая “дзікая сумесь палітычнага трылеру, эпасу, прыгодніцкай гісторыі, сатыры […]

Перадзаказ на трэцюю кнігу “Валадара Пярсцёнкаў”

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад заключнай кнігі легендарнай трылогіі Джона Толкіна “Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля” і адкрывае папярэдні заказ на навінку. Як і ў папярэдніх дзвюх частках перакладчыкам з ангельскай выступіў Ігар Кулікоў. Гэта першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твора ў жанры фэнтэзі. Анатацыя:Цёмны Валадар паўстаў, і, пакуль ён насылае […]

У музеі Багдановіча – імпрэза да дня нараджэння паэта

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 9 снежня, калі спаўняецца 133 гады з нараджэння паэта, пройдзе святочная імпрэза “Светлыя згадкі…” Гэта будзе адначасова справаздача па праведзенай працы за год, і разам з тым святкаванне-канцэрт. З якімі здабыткамі прыйшлі да чарговай памятнай даты супрацоўнікі музея і аматары творчасці знакамітага пісьменніка? Цікавыя знаходкі […]

Праграма варшаўскай канферэнцыі, прысвечанай Быкаву

6 снежня на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай “Васіль Быкаў. Літаратурная спадчына ў новай перспектыве”. Канферэнцыя прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка. У праграме канферэнцыі — 16 дакладаў. Выступяць даследчыкі з Польшчы, Беларусі, Нямеччыны, Чарнагорыі і нават Канады. Многія імёны добра вядомыя тым, хто цікавіцца беларускімі пытаннямі, піша “Будзьма”. Адкрые форум культуролаг Юлія Чарняўская, […]

Беларускія аўтары ў Польшчы: афіша снежня

Цягам снежня ў Польшчы пройдзе шэраг анлайн і афлайн мерапрыемстваў з удзелам беларускіх літаратараў. Ад “Дзён салідарнасці на Віле Дэцыюша” да прэзентацыі новая кнігі Андрэя Хадановіча. 7 СНЕЖНЯ ў Кракаве пройдзе чарговае мерапрыемства “Культура ў выгнанні. Дні салідарнасці на Віле Дэцыюша”. Гэта пэўны адказ на паглыбленне крызісу дэмакратычных каштоўнасцяў і […]

Неўзабаве выйдзе факсіміле рукапіснага зборніка Геніюш

Выдавецтва Skaryna Press мае ў планах зрабіць факсімільнае выданне зборніка Ларысы Геніюш, які захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. Рукапісны зборнік складаецца прыблізна з 50 старонак занатаваных самой паэткай і аздоблены яе ўласнаручным малюнкам савы на вокладцы. У фонды бібліятэкі яго перадаў сын Ларысы Геніюш Юрка Геніюш. “Цяпер прыйшоў новы […]

Новая аўдыякніга паводле Янкі Маўра

Каманда праекту “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякнігамі і агучвае беларускую класіку, перадусім творы школьнай праграмы, прэзентавала на сваім YouTube-канале “Палескіх рабінзонаў” Янкі Маўра. “А зараз мы прапануем вам заблукаць у самым лепшым месцы для блуканняў! Забыцца на даброты цывілізацыі, пакінуць дома тэлефон, ліхтарык, запалкі і чыстую ваду – і даць нырца […]

Улады Горадні адмовіліся ад шыльды Быкаву

Гарадзенцы прапанавалі ўсталяваць у гонар Васіля Быкава шыльду. Яе можна было б размясціць на доме па вуліцы Вялікая Траецкая, 28 — Быкаў жыў там з 1958 года і да пераезду на Свярдлова. Гарадзенскі гарвыканкам разгледзеў петыцыю і адмовіў у прапанове, спаслаўшыся на адсутнасць сродкаў. Адказ з’явіўся на рэсурсе e-petitions.by, дзе ўласна і адбываўся збор подпісаў пад прапановай, піша Гродна.лайф. У адказе гарвыканкама адзначаецца, што […]