Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава

21 студзеня стала вядома пра смерць Ірыны Быкавай, удавы класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. 13 студзеня спадарыні Ірыне споўнілася 99 гадоў. Шчыра спачуваем блізкім.

Сумнай навіной падзяліўся ў сацсетках Сяргей Навумчык. У снежні 2025 году Ірына Быкава трапіла ў 6-ю траўматалагічную клініку, дзе пацвердзіўся пералом сьцягна, а таксама ёй паставілі дыягназ “інфаркт”. Потым яна ляжала ў рэанімацыі.

Ірына Суворава пазнаёмілася з Васілём Быкавым у рэдакцыі газеты “Гродзенская праўда”, у аддзеле культуры якой працавала. Пазней яны пабраліся шлюбам.

Ірына Быкава была захавальніцай літаратурнай спадчыны пісьменніка. Пасля смерці пісьменніка працягвала жыць у Менску на вуліцы Танкавай, дзе Быкаў атрымаў кватэру пасля пераезду ў сталіцу з Горадні.

Фота svaboda.org