Выйшаў пераклад адной з галоўных п’ес сюррэалізму Ражэ Вітрака

Выдавецкая ініцыятыва Nadja апублікавала пераклад п’есы Ражэ Вітрака “Віктор, альбо Дзеці пры ўладзе” (1928) ў перакладзе Лізаветы Чыж. Кніга выйшла ў электронным і папяровым варыянтах.

“Віктор, альбо Дзеці пры ўладзе” — адна з галоўных п’ес сюррэалізму: ідылія сямейнага свята, пад якой аказваецца падкладзенай выбухоўка з вар’яцтва, гвалту, інцэсту і смерці — прыгожай, якой бывае толькі сама смерць.

Тэкст п’есы суправаджаецца заўвагамі і каментарамі. Апроч таго Хрысціна Іванцова зрабіла шэраг ілюстрацый да кнігі.

Спампаваць pdf-версію можна тут. Каб прыдбаць папяровы асобнік — пішыце на пошту nadja.edition@gmail.com ці ў тг-канал ініцыятывы Nadja (прапанова толькі для Беларусі).