Выйшаў першы ў 2026 годзе студзеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць прозу Паўла Сокала і Альжбеты Кеда, паэзію Васіля Зуёнка і Андрэя Сцепанюка, нататкі Сяргея Законнікава і Сяргея Ваганава, крытыку, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа ды многае іншае.
Прапануем азнаёміцца са ЗМЕСТАМ выпуску:
ФОРУМ: нататкі Сяргея ЗАКОННІКАВА «Незалежнасці сіла»
ГУТАРКА: інтэрв’ю з Рытай Бурсавай «Успамі́наў добрая няволя…» пра жыццё і асобу паэта Івана БУРСАВА (1927—2019)
ЗАПІСЫ: «Шматкроп’і» — нататкі Сяргея ВАГАНАВА пра час і сябе
ПАЭЗІЯ: новая нізка вершаў Васіля ЗУЁНКА «Акорд за акордам»
ЧЫТАЛЬНЯ: аповеды Альжбеты КЕДА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Андрэя СЦЕПАНЮКА «Сляды невідочныя»
ПРОЗА: апавяданне Паўлюка СОКАЛА «Адно толькі слова»
ПАМЯЦЬ: да 115-годдзя з дня нараджэння Апанаса ЦЫХУНА (1910—2005) — згадкі сына Пятра ЦЫХУНА «Зачараваны словам»
КРЫТЫКА: агляд кніг Святланы ВОЦІНАВАЙ «Астроўскі. Сонечны круг» (Мінск, 2025) і Галіны КАРЖАНЕЎСКАЙ «Казкі для дарослых» (Мінск, 2025)
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Спампаваць і чытаць тут: “Літаратурная Беларусь”, №1, 2026





