Анка Упала (сапраўднае імя Алена Казлова) выдала новую аповесць “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў”, якую можна чытаць як працяг папярэдняга раману або як асобную кнігу. Кнігу ўжо можна купіць праз сайт Knihauka.com. У кнізе апавядаецца, як спякотным летам 2018 года пісьменніца і перакладчыца Алена ў чарговы раз выпраўляецца ў […]
Author: manager
Збор на ўпарадкаванне скверу і помнік Каліноўскаму ў Кіеве
У Кіеве адзін з гарадскіх сквераў быў названы ў гонар публіцыста, паэта і нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Цяпер прадстаўнікі беларускай грамадскасці маюць намер добраўпарадкаваць сквер ды паставіць помнік. Адзін з ініцыятараў акцыі па навядзенні парадку ў скверы Валер Сляпухін паведамляе, што цяпер ад беларусаў замежжа залежыць, як будзе выглядаць месца памяці. […]
У серыі “Людзі эміграцыі” — том пра Янку Запрудніка
У выдавецтве фонду “Камунікат” у Беластоку пабачыла свет кніга “Янка Запруднік” з серыі “Людзі эміграцыі”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва (БІНіМ) і згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” яшчэ ў Беларусі ў 2018 годзе. Укладальнікі кнігі Наталля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч. У кнізе чытач знойдзе як матэрыялы […]
Комікс пра прыгоды трусіка і ваўка, якія патаварышавалі
Выйшаў з друку пераклад нямецкага коміксу Жазэфіны Марк “Трымайся, Трусік!” (“Trip mit Tropf”). Кніга поўніцца вострасюжэтных прыгодаў — сапраўдны блакбастар у лесе, але страшэнна добры блакбастар. Кнігу выпусціла ініцыятыва “Кніжны вырай” у супрацы з выдавецтвам Gutenberg. Пераклад здзейсніла Вольга Гронская. Сродкі на друк збіралі праз краўдфандынг. Комікс апавядае гісторыю нараджэння […]
Зборнік артыкулаў Міколы Дзядка
Выйшаў з друку зборнік выбраных артыкулаў зняволенага анархіста і блогера Міколы Дзядка, якія ён напісаў за пяць гадоў, праведзеных на волі паміж двума турэмнымі тэрмінамі. Мікола Дзядок шмат пісаў пра анархізм, супраціў, дзяржаўны гвалт, новае грамадства — простымі словамі, намагаючыся зацікавіць сваімі ідэямі і развагамі звычайных людзей. У гэты зборнік […]
“Літаратурная Беларусь” — чытаць снежаньскі нумар
Выйшаў снежаньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць матэрыялы пра Васіля Быкава, новае апавяданне лаўрэата конкурсу да 100-годдзя Быкава — Платона Станкевіча, вершы Алены Ігнацюк і Уладзіміра Мароза, эсэ пра Жорж Санд і многае іншае. Змест: ФОРУМ: «Як жыць?» — развагі Галіны САМОЙЛА пра надзею і безнадзейнасць у […]
Выйшла новая кніга пра постаць Максіма Багдановіча
Акурат да дня нараджэння паэта (9 снежня) выйшла з друку новая кніга — “Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі” аўтарства загадчыка Музея Багдановіча Міхала Бараноўскага. “Знешнасць, творчая майстэрня, ліставанне, уласная бібліятэка, дзяцінства з гульнямі і казкамі, інтымныя перажыванні і жыццёвыя раздарожжы, сябры і паплечнікі, невядомыя публікацыі і згубленыя рабочыя напрацоўкі, смерць і […]
Конкурс на афармленне англамоўнага “Шляхціца Завальні”
Art Pradmova і Grunwald Publishing абвясцілі Open Call для афармлення кнігі Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня”, якая мае выйсці на ангельскай мове. Што прапануюць арганізатары конкурсу:— Замову на 10-15 ілюстрацый— Аплатны праект— Куратарскую падтрымку Art Pradmova— Друкаваную тыражную кнігу ў даробку Каб узяць удзел, трэба:1. Запоўніць кампактную анкету (docs.google.com)2. Стварыць 1 […]
Запускаюць новую серыю дзіцячых кніг — краўдфандынг
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала запуск у 2025 годзе новай серыі для дзяцей “Чытаю сабе сам”. З гэтай нагоды адкрыты збор сродкаў на беларускай краўдфандынгавай платформе Gronka.org. Выхад першых кніг серыі чакаецца ў студзені. Паводле выдавецтва, серыя стваралася для дзяцей, якія толькі пачынаюць чытаць. Усяго мяркуецца выпускасць 3 узроўні кніжак: для […]
У Лідзе паставяць помнік Валянціну Таўлаю — адкрыты конкурс
У Лідзе плануюць усталяваць помнік беларускаму паэту Валянціну Таўлаю 7 верасня 2025 году ў Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды Лідскі раённы выканкам абвясціў адкрыты конкурс эскізных праектаў помніка. Помнік мае з’явіцца на скрыжаванні вуліц Таўлая і Качана, паведамляе “Лідская газета”. Удзельнікамі конкурсу могуць быць фізічныя і юрыдычныя асобы, адна асоба […]