13—15 лютага ў памяшканні варшаўскага Музея Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова.
Запачаткаваны ў 2012-м у Менску, апошнія чатыры гады фэст праходзіў у Вільні, але сёлета вырашыў звярнуцца да новай глядацкай аўдыторыі.
Сярод запланаваных івэнтаў — цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, дыскусіі, прэзентацыі беларускай паэзіі 2025 году, сустрэчы з літаратарамі Падляшша, замежнымі калегамі-паэтамі з Германіі, Нарвегіі, Польшчы і Украіны, вечарына выпускнікоў Школы маладога пісьменніка і традыцыйная “Ноч паэзіі”.
Усе тры дні падчас фестывалю “Вершы на асфальце” будзе адбывацца кірмаш беларускай кнігі. Для таго, каб зарэзерваваць месца, просім выдаўцоў звярнуцца на наш электронны адрас: bellit.info@gmail.com
Падрабязная праграма фестывалю з’явіцца 2 лютага.





