19 красавіка з 19 да 23 гадзін бібліятэкі Беларусі запрашаюць далучыцца да культурна-асветніцкай акцыі ў падтрымку чытання. “Бібліяноч-2024” пройдзе ў 10 гарадах і 15 бібліятэках. Наведнікаў чакае больш за 100 тэматычных падзей на розны ўзрост і густ: лекцыі, майстар-класы, экскурсіі, творчыя сустрэчы, гульні для дзяцей і дарослых і многае іншае. […]
Author: manager
12.04 — лекцыя пра забытага пісьменніка з роду Рэйтанаў
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працягвае праект “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”. Гэтым разам, 12 красавіка, адмысловая лекцыя будзе прысвечана забытаму пісьменніку са знакамітага роду – Станіславу Рэйтану. Рэйтаназнаўца Зміцер Юркевіч падчас аўтарскай лекцыі пазнаёміць наведвальнікаў музея з постаццю, якую амаль не згадваюць нават літаратуразнаўцы. Але […]
“Глінянага Вялеса” пасмяротна далі Юрыю Станкевічу
Стаў вядомы новы лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”. Прэміяй за 2023 год пасмяротна ўзнагароджаны празаік Юры Станкевіч за агульны ўнёсак у беларускую літаратуру. Раней ніколі прэмія “Гліняны Вялес” не прысуджалася пасмяротна. Гэтым разам зрабілі выключэнне, піша радыё “Рацыя”. “Раней ніколі прэмія «Гліняны Вялес» не прысуджалася пасмяротна. Гэтым разам мы вырашылі зрабіць […]
Усе вершы Анемпадыстава пад адной вокладкай
Выйшла кніга вершаў беларускага паэта, мастака, дызайнера, культуролага Міхала Анемпадыстава “Ці помніш ты”. Кніга, у якую ўключаны амаль усе вершы паэта, была выпушчана да 60-годдзя творцы. Таксама ў зборніку чытачы знойдуць фотаздымкі аўтарства Міхала Анемпадыстава. Кнігу ўжо можна купіць у інтэрнэт-кнігрнях, а таксама афлайн у менскім ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай […]
Два раманы Сашы Філіпенкі выходзяць па-беларуску
Выдавецтва Gutenberg Publisher неўзабаве плануе выдаць раманы пісьменніка Сашы Філіпенкі “Былы сын” і “Крэмулятар” у перакладах на беларускую мову. На сайце выдавецтва адкрытая перадзамова на абедзьве кніжкі. Як расказалі ў выдавецтве, першы раман Сашы Філіпенкі “Былы сын” паедзе да пакупнікоў на гэтым тыдні, “Крэмулятар” — у канцы красавіка (замовіць тут). […]
Дзе ў замежжы кожны можа набыць беларускія кнігі?
Многія беларусы вымушана апынуліся за мяжой без магчымасці ўзяць з сабой хатнія бібліятэкі і наведваць кнігарні на радзіме, таму паўстае пытанне, дзе набыць навінкі на беларускай мове. Пра 12 анлайн-пляцовак, якія распаўсюджваюць беларускую літаратуру па ўсім свеце, расказаў аўтар-выканаўца Ілля Фаляжынскі, а па ягоных слядах спіс падрыхтавала “Будзьма“. 1. Кнігаўка […]
У Салігорску знішчылі вітраж з Францыскам Скарынам
У Салігорску ў школе №3 знішчылі вітраж з Францыскам Скарынам, піша суполка Belarusian Soviet Monumental Art, якая збірае інфармацыю пра манументальнае мастацтва часоў БССР. У Беларусі часам праводзіліся работы па захаванні манументальнага мастацтва, напрыклад, візітныя карткі Менску — мазаікі Кішчанкі і яго вучняў у мікрараёне “Усход” і гасцініцы “Турыст” ужо […]
Першая персанальная выстава Кацярыны Дубовік — адкрыццё ў Вільні 12 красавіка
12 красавіка ў Вільні адкрыецца маштабная выстава кніжнай графікі Кацярыны Дубовік з назвай “Я правяду цябе да ўзлеску…”. Экспазіцыю складуць 45 арыгінальных працаў мастачкі, выкананыя ў розных тэхніках: афорт, тэмпера і маркеры на паперы, трафарэт і туш, тэмпера і гуаш і інш. На выставе будуць прадстаўленыя выбраныя працы з кніг, […]
Вершы пра інструменты ад Андрэя Скурко — перадзамова
Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў Польшчы, анансавала новую кнігу і адкрыла на яе перадзамову. Гэта кніжка-кардонка для самых маленькіх ад Андрэя Скурко з назвай “Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты”, якая мае выйсці 1 траўня. Кніжка складаецца з 12 гісторый пра інструменты, якія праілюстравала мастачка Воля Кузьміч. […]
Skaryna Press рыхтуе слоўнік кінатэрмінаў
Выдавецтва Skaryna Press анансавала выпуск першага беларускага слоўніка, прысвечанага кіно. Слоўнік кінатэрмінаў будзе змяшчаць больш за тысячу артыкулаў, якія будуць уключаць тлумачэнні тэрмінаў, а таксама адпаведнікі з іншых моваў. Лексіка, прадстаўленая ў слоўніку, будзе ўключаць:• прафесійныя і тэхнічныя кінатэрміны (мантаж, кадр, адмысловы эфект);• жанравыя і відавыя кінатэрміны (вестэрн, дакументальнае кіно, […]