Выдавецтва “Янушкевіч” выпусціла кнігу, заснаваную на цыкле лекцый “Уводзіны ў філасофію”, якія палітвязень Уладзімір Мацкевіч прачытаў 15 гадоў таму. Ідэі, разважанні і праблемы, якія прагучалі ў іх, шмат гадоў натхнялі тых, хто “думае Беларусь”, і вось, нарэшце, стэнаграмы лекцый сталі кнігай. “Уводзіны ў філасофію” Уладзіміра Мацкевіча — гэта “рэдкі для […]
Month: студзень, 2024
Агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі з 1 ліпеня па 31 снежня 2023 года (BEL, ENG, RUS)
Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае сачыць за станам беларускай мовы ў Беларусі і збіраць выпадкі дыскрымінацыі беларускай мовы і яе носьбітаў. На жаль, у Беларусі захоўваецца тэндэнцыя на пагаршэнне статусу беларускай мовы. Дзяржава не тое, што не прымае ніякіх захадаў па паляпшэнні сітуацыі, а працягвае палітыку дыскрымінацыі мовы і […]
На месяц прыпынілі дзейнасць выдаўца Цымберава
“Міністэрства інфармацыі прыпыніла на адзін месяц дзеянне пасведчання выдаўца друкаваных выданняў — індывідуальнага прадпрымальніка Цымберава Рамана Міхайлавіча”, — так гучыць паведамленне ў афіцыйным тэлеграм-канале Мінінфарму. Раман Цымбераў застаецца адным з нешматлікіх незалежных выдаўцоў, якія часта звяртаюцца да выдання беларускай мастацкай літаратуры, перакладаў, кніг для дзяцей, гістарычных кніг. Пачынаючы з 2022 […]
Skaryna Press выдасць Сартра і Сімону дэ Бавуар
У выдавецтве Skaryna Press расказалі пра некаторыя планы на 2024 год. Так былі набытыя правы на выданне адразу трох перлінаў франкамоўнай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Гэта знакамітае эсэ Жана-Поля Сартра “Экзыстэнцыялізм – гэта гуманізм”, ці не найшчымлівейшы раман Сімоны дэ Бавуар “Вельмі мяккая смерць” і зборнік чароўных навэлаў […]
У вёсцы пад Вільняй знайшлі магілу беларускага паэта
У літоўскай вёсцы Сужаны (Sužionys) на Віленшчыне знайшлі магілу беларускага паэта і фалькларыста нашаніўскага перыяду Старога Уласа. Пахаванне патрабуе аднаўлення, піша даследчык-архівіст Зміцер Юркевіч. Зміцер Юркевіч тлумачыць, што праблема пошуку магілы Уладзіслава Сівіцкага (які пісаў пад псеўданімам Стары Улас) была абцяжарана зменамі краявіду (старыя дрэвы спрэс павыціналі). Але дапамгла мясцовая […]
Адкрыты прыём заявак на прэмію за дызайн вокладкі
Распачаты прыём заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава, якая ўручаецца за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія дызайнеры, якія стварылі вокладкі да папяровых кніг ў 2022 і 2023 гадах. “Сёлета, распачынаючы новы сезон, мы робім гэта ў дзень памяці Міхала Анемпадыстава, хаця і дагэтуль непамысна гаварыць пра яго […]
“Галасы зніадкуль” — літсустрэча ў Берліне
Літаратурная імпрэза з назвай “Галасы зніадкуль” пройдзе 27 студзеня ў Берліне ў прасторы MiCT Roof (Brunnenstraße 9, 10119 Berlin), запрашае паэт Зміцер Вішнёў. Удзел у вечарыне возьмуць: паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў, аўтарка музыкі і слоў Света Бень, паэт і выдавец Зміцер Вішнёў, Яўген Лосік (Bionihil), група ЭG і празаік […]
Зборнік апавяданняў Ірвінга ўжо можна перадзамовіць
10 лютага ў выдавецтве Gutenberg Publisher мае выйсці зборнік апавяданняў класіка амерыканскай літаратуры Вашынгтона Ірвінга. Перадзамовіць кнігу можна проста цяпер на сайце выдавецтва. У кнігу ўвайшлі тры містычныя апавяданні: “Легенда Соннай Лагчыны”, “Рып Ван Вінкль” і “Жаніх-здань”, якія на беларускую мову пераклаў Андрэй Дубовік. “Вашынгтон Ірвінг умее скрозь добрую ўсмешку […]
Памёр паэт Міхаіл Ганчароў
У Менску 21 студзеня памёр паэт і бард Міхаіл Ганчароў, адзін з аўтараў “Мінскай школы”. Паэт і выдавец Дзмітры Строцаў, які паведаміў пра смерць Міхаіла Ганчарова, таксама апублікаваў адзін з ягоных апошніх вершаў. *Снова, видно, развезет к Рождеству.По карнизам барабанит капель.Снова Бог-отец младенцу-ХристуДля крещения готовит купель. Обнажились земляные валы.Черной сыростью […]
Графіку Быкава цяпер пакажуць у Менску
У Менску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 25 студзеня адкрыецца выстава, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава. Адметнасць часовай экспазіцыі “Жыццё праз абрысы і лініі” ў тым, што яна мае не толькі дакументальна-літаратурны складнік, але пакажа Васіля Быкава як мастака. У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай […]