Літаратурная імпрэза з назвай “Галасы зніадкуль” пройдзе 27 студзеня ў Берліне ў прасторы MiCT Roof (Brunnenstraße 9, 10119 Berlin), запрашае паэт Зміцер Вішнёў.
Удзел у вечарыне возьмуць: паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў, аўтарка музыкі і слоў Света Бень, паэт і выдавец Зміцер Вішнёў, Яўген Лосік (Bionihil), група ЭG і празаік Міхаіл Шлейхер.
Таксама ў на вечары будзе прэзентавана навінка ад выдавецтва Skaryna Press — зборнік паэзіі Аксаны Данільчык “Час знешняй адсутнасці”.
Мадэраваць сустрэчу будзе Яраслава Ананка.
Пачатак у 20:00