“Міністэрства інфармацыі прыпыніла на адзін месяц дзеянне пасведчання выдаўца друкаваных выданняў — індывідуальнага прадпрымальніка Цымберава Рамана Міхайлавіча”, — так гучыць паведамленне ў афіцыйным тэлеграм-канале Мінінфарму.
Раман Цымбераў застаецца адным з нешматлікіх незалежных выдаўцоў, якія часта звяртаюцца да выдання беларускай мастацкай літаратуры, перакладаў, кніг для дзяцей, гістарычных кніг.
Пачынаючы з 2022 года як мінімум 7 незалежных выдавецтваў у Беларусі былі пазбаўленыя выдавецкіх ліцэнзій і (або) ліквідаваныя.
фота facebook.com