10 лютага ў выдавецтве Gutenberg Publisher мае выйсці зборнік апавяданняў класіка амерыканскай літаратуры Вашынгтона Ірвінга. Перадзамовіць кнігу можна проста цяпер на сайце выдавецтва.
У кнігу ўвайшлі тры містычныя апавяданні: “Легенда Соннай Лагчыны”, “Рып Ван Вінкль” і “Жаніх-здань”, якія на беларускую мову пераклаў Андрэй Дубовік.
“Вашынгтон Ірвінг умее скрозь добрую ўсмешку расказваць гісторыі, ад якіх кроў магла б застыгнуць у жылах, вазьміся за яе чалавек, які хоча вас напалохаць. Але гэты аўтар не хоча вас палохаць, вам утульна і бяспечна ў яго кампаніі. Разам з ім вы пасмяецеся над жыццём і здарэннямі і закрыеце кніжку з прыемным паслясмакам раскрытай таямніцы і хэпі-энду”, — пішуць выдаўцы.
Вас чакаюць лёгкi, жывы стыль, непаўторны гумар i мяккая, зычлiвая iронiя аўтара.