Распачаты прыём заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава, якая ўручаецца за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія дызайнеры, якія стварылі вокладкі да папяровых кніг ў 2022 і 2023 гадах.
“Сёлета, распачынаючы новы сезон, мы робім гэта ў дзень памяці Міхала Анемпадыстава, хаця і дагэтуль непамысна гаварыць пра яго ў мінулым часе. Абіраючы сімвалічныя даты для прэміі, мы намагаемся ўшанаваць як асобу і даробак Міхала, так і важную для ягонага жыцця сферу – вокладку беларускай кнігі, што выжывае цяпер насуперак усім абставінам”, – расказала старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
Такім чынам беларускія дызайнеры могуць падаваць свае вокладкі да кніг, якія адпавядаюць хаця б аднаму з наступных крытэраў:
〰️ кніга выдадзена ў беларускім выдавецтве;
〰️ напісана беларускім аўтарам;
〰️ напісана па-беларуску;
〰️ распавядае пра Беларусь ці беларускую культуру.
Дэдлайн: 6 лютага
Падаць заяўку праз адмысловую форму.