Выдавецтва “Янушкевіч” выпусціла кнігу, заснаваную на цыкле лекцый “Уводзіны ў філасофію”, якія палітвязень Уладзімір Мацкевіч прачытаў 15 гадоў таму. Ідэі, разважанні і праблемы, якія прагучалі ў іх, шмат гадоў натхнялі тых, хто “думае Беларусь”, і вось, нарэшце, стэнаграмы лекцый сталі кнігай.
“Уводзіны ў філасофію” Уладзіміра Мацкевіча — гэта “рэдкі для Беларусі і, у цэлым, для гэтага акадэмічнага жанру, прыклад філасофіі “ад першай асобы”. Аўтар не займае дыдактычную дыстанцыю, каб расказаць пра філасофію як сферу ведаў. Яго разважанне і ёсць арыгінальнае філасофстваванне, якое акрэслівае поле, мэты і ўмовы свайго існавання. Гэта і робіць кнігу займальнай і ў добрым сэнсе інтрыгуючай», — так адгукнулася пра кнігу доктар філасофіі Таццяна Шчытцова.
Купіць кнігу можна на сайтах Knihauka.com i Allegro.pl.
“Думаць Беларусь” — ключавы тэзіс праграмы культурной палітыкі, якую Мацкевіч ажыццяўляе з 1994 года, лежыць у асонове ягонай інтэлеткуальнай і грамадскай практыкі.