Памёр паэт Міхаіл Ганчароў

У Менску 21 студзеня памёр паэт і бард Міхаіл Ганчароў, адзін з аўтараў “Мінскай школы”.

Паэт і выдавец Дзмітры Строцаў, які паведаміў пра смерць Міхаіла Ганчарова, таксама апублікаваў адзін з ягоных апошніх вершаў.

*
Снова, видно, развезет к Рождеству.
По карнизам барабанит капель.
Снова Бог-отец младенцу-Христу
Для крещения готовит купель.

Обнажились земляные валы.
Черной сыростью подтек Вифлеем,
И мычат, и тянут шеи волы,
В теплых стойлах поднимаясь с колен.

На асфальте — оплывающий лёд.
Лишь у самых стен тропинка чиста,
И Мария, оступаясь, несёт
Наливающийся плод живота.

Провисают, отсырев, провода,
С фонарей стекает лунная ртуть,
Но уже танцует в небе звезда
И волхвы вот-вот отправятся в путь.

Міхаіл Ганчароў нарадзіўся ў 1957 годзе ў Менску. Скончыў Менскі індустрыяльны тэхнікум будматэрыялаў, займаўся будаўніцтвам, уласнай майстэрняй, захапляўся стварэннем драўляных цацак і мэблі. Друкавацца пачаў у 1981 годзе ў часопісах «Працоўная змена» і «Такое жыццё». Вершы Міхаіла публікаваліся ў зборніку «Весь» (Рыга, 1992), у альманахах «Маналог» і «Мінская школа».

У 1995 годзе ў менскім выдавецтве «Вінаград» выйшла кніга вершаў Міхаіла Ганчарова “Хрустальны шар”. Міхаіл лаўрэат фестываляў і конкурсаў аўтарскай песні ў Смаленску (1982) і Вільні (1988). У 2017 годзе ў серыі “Мінская школа” выйшла кніга “Мора. Горад. Лес” (купіць тут).

Здымкі з архіву паэта