Вершам Янкі Купалы “Нашай Ніве” (1911) мы сёння завяршаем наш паэтычны цыкл “Не загаснуць зоркі ў небе”.
Дзякуй Сержуку Сокалаву-Воюшу, Сяргею Харэўскаму, Іне Снарскай, Уладзіміру Арлову, Таццяне Грыневіч, Насце Кудасавай, Юрыю Несцярэнку, Віцы Трэнас, Андрусю Такіндангу, Валянціне Шаўчэнка, Юрасю Шамецьку, Анхеле Эспіносе Руіс, Паўлу Шаўцову, Аляксандру Ждановічу, Валянціне Трыгубовіч, Сяргею Календу, Андрэю Хадановічу, Змітру Вайцюшкевічу, Сабіне Брыло, Таццяне Нядбай, Дзмітрыю Плаксу, Кацярыне Ваданосавай, Сержуку Сысу, Сяргею Дубаўцу, Віталю Зайку, што паўдзельнічалі ў нашых чытаннях з ЗША, Канады, Польшчы, Латвіі, Літвы, Велікабрытаніі, Швецыі, з розных гарадоў і мясцінаў.
Дзякуй усім, хто глядзеў, чытаў паэтычныя творы ў апісанні, адгукаўся каментарамі, пакідаў лайкі, падпісваўся на наш YouTube-канал Bellit International.
“Ночка цёмная на свеце вечна не начуе”, зычым добрага настрою і навін усім добрым людзям. На наш канал маем шмат планаў, таму ні ў якім разе не развітваемся.