Класікі філасофіі — ўпершыню па-беларуску

Новымі выпускамі серыі “Галерэя чалавечай думкі” сталі кнігі Эдмунда Гусэрля “Філасофія як дакладная навука” і Фрыдрыха Шэлінга “Філасофскія даследаванні пра сутнасць чалавечай свабоды” (абедзьве пераклаў з нямецкай мовы Лявон Баршчэўскі).

Першую з іх ужо можна купіць на сайце kniger.by, другая пакуль адлюстроўваецца толькі ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі.

Пасля закрыцця выдавецтва “Зміцер Колас” гуманітарная серыя аднавіла выхад у “Энцыклапедыксе”, дзе і пачалася ў 2001 годзе выданнем перакладу Зыгмунда Фройда “Дыскамфорт ад культуры”. Цягам гэтага лета ў “Галерэі чалавечай думкі” з’явілася пяць новых выданняў. Такім чынам, у серыі цяпер 11 кніг:

  1. Філасофскія даследаванні пра сутнасць чалавечай свабоды: пераклад з нямецкай / Фрыдрых Вільгельм Ёзэф Шэлінг. – Мінск : Энцыклапедыкс, 2023. – 126, [1] с. – (Галерэя чалавечай думкі).
  2. Філасофія як дакладная навука: пераклад з нямецкай / Эдмунд Гусэрль. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2023. – 120 с. – (Галерэя чалавечай думкі)
  3. Вучэнне аб паняцці і філасофская энцыклапедыя: пераклад з нямецкай / Геарг Ф. В. Гегель. – Мінск : Зміцер Колас, 2023. – 107 с. – (Галерэя чалавечай думкі)
  4. Паэтыка: пераклад са старагрэцкай / Арыстотэль. – Мінск : Зміцер Колас, 2023. – 89, [1] с. – (Галерэя чалавечай думкі)
  5. Філеб / Платон. – Мінск : Зміцер Колас, 2023. – 117, [1] с. – (Галерэя чалавечай думкі)
  6. Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе: [пераклад з лацінскай] / Андрэй Волян. – Мінск : Выдавец З. Колас, 2009. – 142 с. – (Галерэя чалавечай думкі)
  7. Уладар: [пераклад з італьянскай] / Нікало Мак’явэлі. – Мінск : Зміцер Колас, 2008. – 133, [1] c. – (Галерэя чалавечай думкі)
  8. Развагі аб метадзе: як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках: [пераклад з французскай мовы] / Рэнэ Дэкарт. – Мінск : З. Колас, 2007. – 91 с. – (Галерэя чалавечай думкі)
  9. Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука: [пераклад з нямецкай] / Імануэль Кант. – Мінск : З. Колас, 2006. – 135, [1] с. – (Галерэя чалавечай думкі)
  10. Пахвала дурасці / Дэзідэрый Эразм Ратэрдамскі. – Мінск : З. Колас, 2006. – 108 с. – (Галерэя чалавечай думкі)
  11. Дыскамфорт ад культуры / Зыгмунд Фройд. – Мн. : Энцыклапедыкс, 2001. – 98, [1] с. – (Серыя “Галерэя чалавечай думкі”)