Сёння святкуе дзень народзінаў паэт, празаік, выдавец Зміцер Вішнёў. Бум-Бам-Літ, Другі фронт мастацтваў, “Тэксты”, “Галіяфы”, дзясяткі адкрытых імёнаў аўтараў і аўтарак — новае, эпатажнае, непадобнае да астатняга, авангарднае ў беларускай літаратуры апошніх 30 гадоў непарыўна звязана з ім. Віншуем!
Вішнёў Зміцер Юр’евіч (нар. 7.8.1973, г. Дэбрэцэн, Венгрыя).
Вывучаў філалогію і журналістыку ў ВНУ Мінска і Масквы. Адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Галіяфы”. Займаецца жывапісам і перформансам. Удзельнік многіх міжнародных паэтычных фестываляў і кангрэсаў. Стыпендыят Literarisches Colloquium (Берлін, Германія, 2006).
Аўтар кніг паэзіі і прозы “Русалки с планеты Блок” (Несвиж, 1992), “Прогулка среди звезд” (Несвиж, 1993), “Бочкавы краб” (Случэск, 1995), “Штабкавы тамтам” (Мінск, 1998), “Тамбурны маскіт” (Санкт-Пецярбург, 2001), “Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў” (Мінск, 2002), “Верыфікацыя нараджэння” (Менск, 2005), “Ich sitze im Koffer” (па-нямецку, Berlin, 2006), “Фараон у заапарку” (Мінск, 2007), “Замак, пабудаваны з крапівы” (Мінск, 2010; па-нямецку: Wiesbaden, 2014), “Шоргат жукоў” (Менск, 2011), “Спітыя баркасы” (Мінск, 2014), “Калі прыгледзецца — Марс сіні” (Мінск, 2019).