Сумная навіна для беларускай літаратуры. Памёр адзін з найстарэйшых і найвядомейшых празаікаў-шасцідзясятнікаў Віктар Карамазаў. Ён — аўтар вядомай серыі раманаў-біяграфій мастакоў Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Станіслава Жукоўскага, Гаўрыіла Вашчанкі, рамана “Пушча”, эсэ-травелога пра Афрыку “Глядзіце ў вочы лемуру”, кніг прозы “Дзяльба кабанчыка”, успамінаў і эсэ “Проста ўспомніў я цябе”, “З вясною ў […]
Month: жнівень, 2023
Алесь Аркуш у Вільні — 18 жніўня
У Вільні прэзентуюць кнігу Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода». Сустрэча з пісьменнікам пройдзе ў самым сэрцы горада.
Зямля над белай ракой
Праграмная рада тыднёвіка “Ніва” выпусціла новы паэтычны зборнік Андрэя Сцепанюка — “Зямля над белай ракой”. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя пасля 2016 года, калі выйшла першая кніга аўтара, “Распісаны квадрат”; многія з іх друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” і тыднёвіку “Ніва”. Прапануем чытачам слова ад рэдактара свежавыдадзенай кнігі — Яўгена Вапы. […]
Літаратурны конкурс да 100-годдзя “Маладняка”: працягваецца збор заявак
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі, што працуюць у жанрах паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за яе межамі.
Прэм’ера спектакля па рамане «Плошча Перамогі»
12 жніўня а 19:00 на сцэне TR Warszawa пройдзе прэм’ерны паказ спектакля «Плошча Перамогі» паводле рамана Альгерда Бахарэвіча ў рамках тэатральнага фэстывалю INEX FEST Inexkult. Ролі выконваюць: Мікалай Стонька, Ігар Сігоў, Аляксандр Зелянко, Кацярына Яворская, Яўгенія Кульбачная, Алег Гарбуз, Кірыл Гарбуз, Валянціна Гарцуева, Аляксандр Гарцуеў, Зоя Белахвосьцік, Сяргей Чуб, Аляксандр […]
“Хто жыве ў гаражы” — анонсы ад выдавецтва Gutenberg
Выдавецтва Gutenberg падзялілася навіной пра выхад новай дзіцячай кнігі, прычым у зручным для дзяцей кардонным варыянце.
Адкрыты збор заявак на Прэмію Ежы Гедройця
Распачынаецца новы сезон літаратурнай прэміі.
“Беларуская Хатка” запрашае на эксурсіі
04/08/2023 – 14/08/2023 філіял “Беларуская хатка” (г.Мінск, вул.Рабкораўская,19) запрашае на адмысловыя экскурсіі.
Літаратурны тур па дзясятку гарадоў
Аляксандр Чарнуха і Алесь Плотка едуць у маштабны літаратурны тур.
Ілля Сін працуе над новай кнігай
Твор будзе мець назву “Эга”. Пра тое, над чым зараз працуе, перформер і аўтар прозы распавёў у падкасце “Супердудко” для праекта Litradio. Ілля Сін (н. 1978, Мінск). Празаік, перформер. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Удзельнік мастацкага руху «БумБамЛіт» (1995—99), лідар групы экзістэнцыйнай клаунады «Тэатр псіхічнае неўраўнаважанасці» (1997—2010), арганізатар […]