Бялячыц Рычард

Бялячыц Рычард Станіслававіч (нар. 16.9.1953, в. Стаўбуры, Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП.

Скончыў літаратурна-музычнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам, намеснікам дырэктара Цудзенішскай школы Ашмянскага раёна, потым у Варнянскай сярэдняй школе. Быў інспектарам школ аддзела адукацыі Астравецкага раёна, загадчыкам аддзела пісьмаў рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда”. У 1987 г. пераехаў у Шчучынскі раён.

Вершы пачаў пісаць у школьныя гады, друкавацца ў 1979 г. у перыядычных выданнях. Аўтар паэтычных зборнікаў “Сакавіцкае крыло” (Мінск, 1988), “Прасветлінка” (Мінск, 1995), “Міг выратавання” (Гродна, 2001), “Вочы малітвы” (Мінск, 2005), “На радзіме Котры”(Мінск, 2009), “Святлом і ценем” (Мінск, 2009), “Котранскі нераст” (Мінск, 2013), “Помню, што жыву” (Мінск, 2013), “Споведзь накцюрна” (Мінск, 2015), “Вяртанне пчалы” (Мінск, 2016), “Непазбежнае” (Мінск, 2017), “На вейках траў” (Гродна, 2021). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Анатоля Іверса (2020).