Tag: проза

Па-беларуску выйшла самая “казачная” ісландская сага

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла новая кніга — “Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” ў перакладзе са старажытнаісландскай Яўгена Папакуля. Выданне аздобленае дваццацю ілюстрацыямі, якія ўяўляюць сабой своеасаблівыя выявы на шчытах, але ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Згодна з анатацыяй “Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” — адна з самых вядомых і самых “казачных” ісландскіх […]

Неўзабаве перавыдадуць “Мёртвым не баліць” Быкава

Выдавецтва “Папуры” анансавала перавыданне аповесці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” з нагоды 100-гадовага юбілею пісьменніка, які адзначаецца 19 чэрвеня. Аўтар вокладкі для новага выдання — дызайнер Анатоль Лазар. “Быкава чытаць цяжка, але неабходна. Каб захаваць памяць аб падзеях і людзях, якія пацярпелі ад вайны”, — тлумачаць у выдавецтве.

Конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава: віншуем пераможцаў!

Сябры журы Літаратурнага конкурсу да 100-годдзя Васіля Быкава прачыталі дасланыя заяўкі і вынеслі свой вердыкт. На конкурс, абвешчаны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў на пачатку года, прымаліся тэксты ад маладых літаратараў, якія працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Сярод дасланых заявак пераважала проза. Прызам конкурсу з’яўляецца выданне кнігі пераможцы. Лаўрэатам […]

Янушкевіч выдасць амерыканскі бэстсэлер

Літаглядальніца і перакладчыца Наста Карнацкая расказала ў 124 выпуску свайго падкаста “Белліт”, што працуе над новым перакладам для выдаўца Андрэя Янушкевіча. А таксама пра тое, што выдавецтва ўжо мае падпісаныя дамовы на выданне амерыканскага бэстсэлера. “… Цяпер нарэшце я магу казаць, што гэта за кніга. Гэта сучасны амерыканскі раман Рэбэкі […]

Прэмія Гедройця распачынае новы сезон

Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройця за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2023 годзе абвяшчаюць пачатак прыёму заявак. Намінаваць кнігі на ўдзел могуць самі аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, аргкамітэт прэміі і сябры журы. Для гэтана неабходна […]

Па-беларуску выйшаў раман вядомага славацкага наватара

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшаў раман славацкага пісьменніка Станіслава Ракуса (Stanislav Rakús) “Нататкі ў плыні часу”. На беларускую мову твор пераклала Святлана Богуш. Раман “Нататкі ў плыні часу” (Temporálne poznámky, 1993) мае аўтабіяграфічную аснову. Як паведамляе анатацыя на старонцы выдавецтва, у цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і ягоная штодзённая педагагічная праца, […]

У Празе пакажуць асабістыя рэчы і рукапісы Быкава

19 чэрвеня ў Славянскай бібліятэцы у Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі адкрыецца выстава, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава. У эскпазіцыі можна будзе пабачыць рэчы з пражскай кватэры беларускага пісьменніка, ягоныя рукапісы, кнігі і фотаздымкі. Выстава ладзіцца сумесна з Асветніцкім таварыствам “Скарына”. Сярод іншага, экспанатамі з уласнай калекцыі падзяліўся для праекту беларускі […]

Беларуска-аргентынская паэтка атрымала прэмію за дэбютны раман

Аргентынская паэтка Наталля Літвінава (Natalia Litvinova), якая яшчэ ў дзесяцігадовым узросце разам з сям’ёй з’ехала з Беларусі, атрымала адноўленую летась прэстыжную прэмію Lumen de novela за дэбютны раман “Luciérnaga” (“Светлячок”). Да ўдзелу ў прэміі прымаюцца рукапісы напісаныя жанчынамі на гішпанскай мове з усёй Лацінскай Амерыкі. У 2024 годзе было пададзена […]

Хадановіч — пра Сапкоўскага і беларускага “Ведзьмара”

Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у новым відэа на сваім YouTube-канале расказвае пра класіка жанру фэнтэзі і, магчыма, найбольш вядомага сёння аўтара фэнтэзі, напісанага не па-ангельску, — Анджэя Сапкоўскага і яго чароўны свет “Ведзьмара” на прыкладзе кнігі “Час ганьбы”, нядаўна выдадзенай па-беларуску. Гледачы відэа дазнаюцца: На думку Андрэя Хадановіча, вялікім […]

Падкаст “Супердудко”: вялікая гутарка з Марыяй Мартысевіч

У аўтарскі падкаст “Супердудко” на Літрадыё завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч. Паўтарагадзінная насычаная размова вядзецца пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, паэтычны зборнік “Сарматыю” і раман для падлеткаў “Гарэзлівы пацалунак”. Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытута рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама цягам размовы можна […]