У серыі “Галерэя чалавечай думкі”, якая апошнімі часамі выходзіць у выдавецтве Рамана Цымберава, папаўненне — твор філосафа Анры Брэгсона “Смех. Эсэ пра значэнне камічнага”. Пераклад Змітра Коласа.
З анатацыі:
Анры Бэргсон (1859–1941) — адзін з найбуйнейшых філосафаў XX стагоддзя, прадстаўнік інтуітывізму і філасофіі жыцця, сябар Французскай акадэміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1927). Прапанаванае ў гэтай кнізе эсэ, упершыню апублікаванае ў 1900 годзе, даследуе прыроду камедыі, смеху і камічнага ў чалавечым жыцці, гэта глыбокі і ўдумлівы аналіз таго, што прымушае людзей смяяцца і чаму гумар ёсць важным аспектам чалавечага існавання.
Купіць кнігу можна ў мінскай “Акадэмічнай кнізе”, а таксама праз сайт Knihi.by і Kniger.by