Літоўскі саюз пісьменнікаў (Lietuvos rašytojų sąjunga) пры падтрымцы гарадаскіх уладаў запрашае пісьменнікаў і перакладчыкаў на творчую рэзідэнцыю ў Вільні.
Да ўдзелу запрашаюцца літаратары (пісьменнікі і перакладчыкі). Перавага будзе аддавацца тым, у каго праект звязаны з Літвой або Вільняй. Сама рэзідэнцыя месяцовая, у выпадку запрашэння можна будзе абраць верасень ці кастрычнік 2025 году.
Што прапануецца творцам:
- Жыллё ў цэнтры горада
- Стыпендыя 1500 EUR
- Пакрыццё транспартных выдаткаў
- Магчымасць працаваць над літаратурным праектам у спакойнай атмасферы
Дэдлайн на падачу 27 траўня.
Больш інфармацыі пра тое, як падаць заяўку, даведацца тут.