Выдавецтва “Янушкевіч” запусціла папярэдні заказ на дэбютную кнігу тэлевядоўцы і шоўмэна Дзяніса Дудзінскага “Патибулум. Десять дней одного города”. “Патибулум” — гэта раман пра ўладу і беспакаранасць, пра мяжу паміж страхам і геройствам, пра тое, як лёгка людзі ператвараюцца ў натоўп, і як цяжка заставацца чалавекам. Што адбудзецца з горадам, калі […]
Tag: проза
Апошні дзень прыёму заявак на прэміі Цёткі і Шэрмана
21 жніўня завяршаецца прыём заявак на прэміі за найлепшы пераклад на беларускую мову і за найлепшую дзіцячую кнігу. Абедзве прэміі сёлета будуць уручацца за два сезоны: 2023 і 2024. Перамога прадугледжвае грашовы прыз. Прэмія імя Карласа Шэрмана ўручаецца ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”. Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх […]
Вялікая віленская сага выходзіць па-беларуску
У выдавецтве Vesna Books выйшлі дзве (з чатырох) першыя кнігі гістарычнага рамана “Silva Rerum” Крысціны Сабаляўскайце (Kristina Sabaliauskaitė) у перакладзе Сяргея Шупы. Твор літоўскай пісьменніцы — гэта вялікі, захапляльны, поўны інтрыг і прыгодаў, панарамны раман пра нашу гісторыю. Silva Rerum — па-лацінску “лес рэчаў”, папулярны ў XVI—XVIII стст. сярод літоўскай шляхты […]
Ці можна вярнуць разбуранае 100 год таму? — Дубавец пра “Дом” Горвата
Сяргей Дубавец у адмысловым падкасце “Літаратурныя зацемкі” разважае пра руіны і былую ціхмяную беларускую веліч пасля прачытання новай кнігі Андрэя Горвата “Дом” (Вільня, 2025). Ці можна вярнуць да жыцця разбуранае і занядбанае больш за 100 гадоў таму? Што выйдзе з гэтай спробы? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых […]
“Шалом” Клінава з’явіўся ў аўдыяфармаце
Ініцыятыва Audiobooks.by прэзентавала ў сеціве раман “Шалом” Артура Клінава ў аўдыяфармаце. Гэта кніга, якую аўтар калісьці назваў сваёй “Вайной і мірам”, раман-авантура і раман-буфанада. Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш свет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсць сэнс жыцця, спасцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць […]
Гранічная шчырасць і бесстаронні рэалізм — Марыя Лапо пра аповесць Анкі Упалы
Пра аповесць Анкі Упалы “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў“, якая выйшла ў Вільні ў 2024 годзе, піша крытык, пісьменніца, аўтарка падкасту “Каля літаратуры” Марыя Лапо. Анка Упала (Алена Казлова) — пісьменіца, якая прыйшла ў беларускую літаратуру яшчэ ў сярэдзіне 2000-х. Яна пачынала з правакатыўна-саркастычных вершаў (“Жэншчына зь вядром на галаве”) […]
“Былы сын” Філіпенкі з’явіўся ў аўдыяфармаце
Audiobooks.by паведамляюць, што дэбютны раман Сашы Філіпенкі “Былы сын” цяпер даступны ў фармаце аўдыякнігі. Гаворка не пра расейскамоўную версію, а пра пераклад на беларускую мову, які летась выйшаў на паперы ў выдавецтве Gutenberg Publlisher. Самы першы раман пісьменніка — “Былы сын” — расказвае пра юнака, які пацярпеў у страшнай цісканіне […]
“Мяне Няма” выдае псіхадэлічную пародыю на аўтафікшн
“Мяне Няма” анансавала выхад новай кнігі, якую самыя выдаўцы называюць псіхадэлічнай пародыяй на папулярны цяпер жанр аўтафікшн. “Колдун Тамат” Андрэя Дудко — гэта трынаццатая кніга выдавецтва. Тут усё амаль як у жыцці: фэйкавы альтэр эга пісьменніка кідае сям’ю ды працу і едзе ў родны Слонім пісаць шэдэўр. Алкаголь, выпадковыя сувязі […]
Lesley Knife выпускае кнігу “Білінгва” — перадзамова
У выдавецтве Grunwald у верасні выйдзе кніга музыкі Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife) “Білінгва”. Навінку можна замовіць проста цяпер праз сайт выдавецтва. “Білінгва” — гэтаз зборнік паэзіі і прозы вакаліста Gods Tower Уладзіслава Наважылава. У кнігу ўключаны творы, напісаныя ў перыяд з пачатку стагоддзя, да нашага часу, а таксама вершы, напісаныя пасля […]
Дубавец пра выбар “біць альбо не біць” у алегарычным рамане Граяўскаса — падкаст
Сяргей Дубавец у межах падкаста “Літаратурныя зацемкі” дзеліцца ўражаннямі ад прачытання ў беларускім перакладзе Сабіны Брыло раману Гінтараса Граяўскаса “Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містэра Кайндлі”, які выйшаў у новым выдавецтве Surma. Алегарычнная казка для дарослых пра годнасць, сяброўства, выбар між “біць альбо не біць” і пошукі свайго […]





