Tag: прэміі

Журы абвесціла спіс прэтэндэнтаў на прэмію “Дэбют” за 2021–2022 гады

Журы зацвердзіла Поўны спіс намінантаў на літаратурную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Цяпер прэмія выдаецца раз на два гады, таму сёлетнія прэтэндэнты мусілі выдаць кнігі ў 2021–2022 гадах. У галіне паэзіі на прэмію “Дэбют” намінаваныя: На прэмію за найлепшую дэбютную кнігу прозы прэтэндуюць: На прэмію за найлепшы мастацкі пераклад намінуюцца: […]

Кніга Юлі Цімафеевай — у шорт-лісце Walcott Poetry Prize

Зборнік вершаў і дзённікаў Юлі Цімафеевай “Motherfield”, перакладзены на англійскую Вальжынай Морт і Ханіфам Абдуракібам (выдавецтва Deep Vellum Publishing), увайшоў у кароткі спіс з 15 прэтэндэнтаў на прэстыжную амерыканскую прэмію імя Дэрэка Ўолката. Пераможца будзе абвешчаны 2 лістапада 2023 года. Узнагарода прысуджаецца за англамоўную паэтычную кнігу, напісаную не-грамадзянінам або не-грамадзянкай […]

Кніга Вежнавец — у шорт-лісце прэстыжнай нямецкай прэміі

Гэта нямецкая літаратурная ўзнагарода за замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую мову.  Прэмія прысуджаецца штогод «‎Домам культуры свету» і фондам «Elementarteilchen» з 2009 года. Аўтары-пераможцы атрымліваюць 20000 еўра, а перакладчыкі — 15000 еўра. Пераможца будзе абвешчаны 9 верасня ў Берліне. Кніга Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” ў перакладзе на нямецкую мову Ціны Вюншман выйшла ў лютым 2023 г. […]

Прэмія Шэрмана вяртаецца

Распачынаецца прыём заявак на літаратурную прэмію імя Карласа Шэрмана. Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. 

«У іх сваё мярыла літаратуры — колькасць базавых». Размова з Уладзімірам Сцяпанам

Уладзімір Сцяпан — майстар кароткай псіхалагічнай прозы і стваральнік трагікамічнага «сапраўднага вяскоўца». Ён не лічыць сябе рэалістам, аднак героі і дэкарацыі Сцяпана — пранізліва трапныя і пазнавальныя. У 2019 годзе за зборнік апавяданняў «Хвалі» яму прысудзілі Нацыянальную літаратурную прэмію — дзяржаўную ўзнагароду; адначасова з тым Сцяпан адмовіўся ад супрацоўніцтва з «Советской Белоруссией». Цяпер пісьменнік на пенсіі і жыве ў вёсцы, пішуць «Свободные […]