Сёлета журы прэміі імя Наталлі Арсенневай выбірае пераможцаў за два папярэднія гады. Згодна са статутам прэміі, доўгі спіс вызначаецца ў выпадку, калі поўны спіс мае не менш за адзінаццаць кніг. У поўным спісе за 2022 было шэсць намінантаў, таму журы вызначыць адразу кароткі. А за 2023 год доўгі спіс журы […]
Tag: прэміі
Алексіевіч атрымае ўзнагароду і прачытае лекцыю ва Утрэхце
У межах Міжнароднага літаратурнага фестывалю (ILFU), які пройдзе ў нідэрландскім горадзе Утрэхт з 21 верасня па 5 кастрычніка, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч атрымае адмысловую ўзнагароду імя Бэль ван Зёйлен (Belle van Zuylenring) і прачытае адкрытую лекцыю. Узнагароджанне ювелірным арт-аб’ектам, які называюць пярсцёнкам Бэль ван Зёйлен, адбудзецца 28 верасня ў 19:30, […]
Спісы намінантаў на галоўную паэтычную прэмію за 2022 і 2023 гады
Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруецца найлепшая паэтычная кніга, разгледзела заяўкі за 2022 і 2023 гады і зацвердзіла поўныя спісы намінантаў. Такім чынам, за званне найлепшай паэтычнай кнігі 2022 году, пазмагаецца шэсць выданняў: У сваю чаргу поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай за 2023 год складаецца з 17 кніг. […]
Томас Вайлер атрымаў прэмію за пераклад “Сабак Эўропы”
Перакладчык беларускай літаратуры на нямецкую мову Томас Вайлер (Thomas Weiler) атрымаў прэмію за пераклад “Сабак Эўропы” Альгерда Бахарэвіча. “Адзін з найлепшых перакладчыкаў з беларускай на нямецкую Томас Вайлер атрымаў прэмію Паўля Цэлана за свой неймаверны пераклад рамана “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча“, — падзялілася навіной у фэйсбуку паэтка Юля Цімафеева. Абгрунтаванне […]
Максім Знак у шорт-лісце прэміі Цэнтра Вацлава Гавэла
Адвакат, палітвязень і літаратар Максім Знак увайшоў у шорт-ліст намінантаў штогадовай Прэміі “Парушэнне спакою”, якая выдаецца адважнаму пісьменніку ў небяспецы і арганізуецца Цэнтрам Вацлава Гавэла. Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць мужнасць у іншадумстве і зазналі несправядлівы пераслед за сваю […]
New York Times уключыла твор Алексіевіч у 100 найлепшых кніг 21 стагоддзя
Кніга “Час сэканд хэнд” беларускай Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч — трапіла ў рэйтынг The New York Times Book Review “100 найлепшых кніг ХХІ стагоддзя”, паведамляе Reform. Спіс складаўся па выніках галасавання 503 пісьменнікаў, паэтаў, крытыкаў, публіцыстаў, рэдактараў, выдаўцоў, перакладчыкаў. “З усіх грандыёзных няўдалых эксперыментаў XX стагоддзя нешматлікія скончыліся больш бясслаўна, […]
Швейцарскую літаратурную прэмію атрымаў беларус
Беларускі аўтар Саша Філіпенка атрымаў галоўны прыз Прэміі швейцарскага таварыства абароны аўтарскіх правоў ProLitteris. Як расказвае Reform, журы адзначыла здольнасць пісьменніка ў творах “пераплавіць гнятлівыя абставіны ў моцныя метафары, каб зрабіць адчувальнай абсурднасць палітычных і экзістэнцыяльных сітуацый”. Сёлета ўручэнне штогадовай прэміі за выбітныя дасягненні ў літаратуры і мастацтве пройдзе ў […]
Прэмія Гедройця распачынае новы сезон
Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройця за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2023 годзе абвяшчаюць пачатак прыёму заявак. Намінаваць кнігі на ўдзел могуць самі аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, аргкамітэт прэміі і сябры журы. Для гэтана неабходна […]
Беларуска-аргентынская паэтка атрымала прэмію за дэбютны раман
Аргентынская паэтка Наталля Літвінава (Natalia Litvinova), якая яшчэ ў дзесяцігадовым узросце разам з сям’ёй з’ехала з Беларусі, атрымала адноўленую летась прэстыжную прэмію Lumen de novela за дэбютны раман “Luciérnaga” (“Светлячок”). Да ўдзелу ў прэміі прымаюцца рукапісы напісаныя жанчынамі на гішпанскай мове з усёй Лацінскай Амерыкі. У 2024 годзе было пададзена […]
15 год таму з’явіўся часопіс перакладаў “ПрайдзіСвет”
27 траўня 2009 года ў інтэрнэце з’явіўся першы нумар анлайн-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”, які арганізавала група маладых перакладчыкаў-энтузіястаў. З цягам часу вакол часопіса завіравала дзейнасць, што вылілася і ў выданне папяровых кніг, і ўручэнне адмысловай прэміі ў галіне перакладу, і ў спробу аб’яднання перакладчыкаў. Успамінамі пра дзейнасць “ПрайдзіСвета” падзяліліся ў […]