Распачаўся новы сезон Прэміі імя Міхала Анемпадыстава, якая ўручаецца за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі, паведамляюць у Беларускім ПЭНе. Прэмія ацэньвае не толькі візуальную прыгажосць вокладкі, але і тое, наколькі яна адлюстроўвае сутнасць самога выдання. Таму ў журы ўваходзяць візуальныя творцы ды літаратары і літаратаркі. Хто можа ўдзельнічаць? Беларускія дызайнеры, якія […]
Tag: прэміі
Поўны спіс прэтэндэнтаў на паэтычную прэмію
Журы разгледзела ўсе пададзеныя заяўкі і сфармавала поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за 2024 год. У поўны спіс увайшло 15 кніг: 1. «Вершы для храмаў, сіза, ічу» – Раман Абрамчук (выдавецтва «hochroth Minsk»);2. «Момант цішыні» – Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не […]
Ляйпцыг: пераклад “Я з вогненнай вёскі…” атрымаў прэмію
Прэмію Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу ў намінацыі “Пераклад” атрымаў Томас Вайлер (Thomas Weiler) за працу “Вогненныя вёскі. Злачынствы вермахта ў Беларусі – справаздачы відавочцаў”, менавіта так гучыць у перакладзе на нямецкую назва кнігі Уладзіміра Калесніка, Янкі Брыля і Алеся Адамовіча “Я з вогненнай вёскі…”. Кніга выйшла па-беларуску 50 гадоў таму і […]
Прамова Бахарэвіча падчас уручэння прэміі ў Ляйпцыгу
У Ляйпцыгу на сцэне канцэртнай залы Гевандхаўс беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч быў уганараваны адной з найпрэстыжнейшых літаратурных прэмій Еўропы — Ляйпцыгскай кніжнай прэміяй за еўрапейскае паразуменне. Узнагароду за раман “Сабакі Эўропы” Альгерду Бахарэвічу ўручыла міністарка культуры і турызму Саксоніі Барбара Клепш. Аўтаркай laudatio — урачыстай прамовы на гонар аўтара — выступіла швейцарская літаратурная рэдактарка […]
Беларусь на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы
Сёлета на Міжнародным кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу (Германія), які пройдзе ў канцы сакавіка, у праграме будуць і прадстаўнікі беларускай літаратуры і выдавецкай справы. Сярод іншага Альгерд Бахарэвіч, Святлана Алексіевіч, Таня Арцімовіч, Вера Бурлак, Юля Цімафеева, Зміцер Вішнёў. Прапануем вашай увазе спіс мерапрыемстваў з удзелам беларусаў і датычных беларускай літаратуры: 26 […]
Пачынаецца новы сезон прэміі імя Алеся Адамовіча
Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча, якая ўганаруе творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Арганізатары чакаюць заяўлення твораў, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію. Хто можа ўдзельнічаць? Сёлета прэмія выйшла за межы кніжных старонак. Прымаюцца: Асноўнае патрабаванне – твор мусіць быць апублікаваны ў 2024 годзе […]
Пачынаецца новы сезон Прэміі Гедройця
Арганізатары Прэміі Гедройця, якой ганаруецца найлепшая беларуская празаічная кніга, абвяшчаюць старт новага — чатырнаццатага — сезону і пачатак збору заявак на ўдзел. Хто можа намінаваць? Аўтары і аўтаркі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, сябры журы і аргкамітэт. Што новага? З гэтага года намінаваць на прэмію можна аўдыякнігі, якія […]
Пачаўся прыём заявак на галоўную паэтычную прэмію
Распачаты прыём заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруюць найлепшыя паэтычныя кнігі папярэдняга году. Як узяць удзел?Права намінавання маюць самі аўтары/аўтаркі паэтычных кніг, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ. Умовы конкурсу: Калі кніга, якая намінуецца на прэмію, выйшла паміж 1 студзеня і 31 снежня […]
Беларуску двойчы адзначылі ў міжнародным конкурсе
Польскае выдавецтва “Dwie siostry”, якое займаецца літаратурай для дзяцей, пяты раз правяло міжнародны конкурс кніжных праектаў “Jasnowidze” (“Празорцы”). Міжнароднае журы і журы самога выдавецтва адзначыла агулам 6 канкурсантаў, з якіх двойчы беларускую мастачку Марыну Жвірблю. Сёлета на конкурс было пададзена 554 працы з 55 краін, у тым ліку 357 з […]
Бахарэвіч атрымаў важную міжнародную прэмію
Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч стаў лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі еўрапейскага паразумення 2025 (Leipziger Buchpreis zur Europäischen Verständigung) за раман “Сабакі Эўропы”. Журы адзначыла, што аўтару ўдалося стварыць “вар’яцкую літаратурную візію будучыні” ў сваім “рамане, які змушае трашчаць па швах традыцыйную нарацыю”. Гэтая “дзікая сумесь палітычнага трылеру, эпасу, прыгодніцкай гісторыі, сатыры […]





