Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча, якая ўганаруе творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Арганізатары чакаюць заяўлення твораў, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію.
Хто можа ўдзельнічаць?
Сёлета прэмія выйшла за межы кніжных старонак. Прымаюцца:
- Кнігі
- Артыкулы ў медыя
- Падкасты
- Кіна- і відэапраекты
Асноўнае патрабаванне – твор мусіць быць апублікаваны ў 2024 годзе і быць прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.
Падрабязнасці можна пачытаць у Статуце і Рэгламенце прэміі.
Права канчаткова намінаваць творы, што адпавядаюць мэтам прэміі, маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа.
Для ўдзелу ў конкурсе адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў і аўтарак твораў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў.
Дэдлайн: 24 сакавіка 2025 году (23:59 беларускага часу)
Прэмія носіць імя Алеся Адамовіча – пісьменніка і грамадскага дзеяча, які словам змагаўся за свабоду і справядлівасць. Сёння гэтая барацьба працягваецца. Намінаваныя творы могуць стаць часткаю гісторыі.