Поўны спіс прэтэндэнтаў на паэтычную прэмію

Журы разгледзела ўсе пададзеныя заяўкі і сфармавала поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за 2024 год.

У поўны спіс увайшло 15 кніг:

1. «Вершы для храмаў, сіза, ічу»Раман Абрамчук (выдавецтва «hochroth Minsk»);
2. «Момант цішыні» Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);
3. «Амаль»Вера Бурлак (выдавецтва «hochroth Minsk»);
4. «Пад асобнымі коўдрамі»Вольга Гапеева (выдавецтва «Skaryna Press»);
5. «Некуды» Яраслаў Гаралюк (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);
6. «Аранжавы» –  Віктар Жыбуль (выдавецтва «hochroth Minsk»);
7. «Непрамо(ў)ленае» –  Анатоль Івашчанка (выдавецтва «Skaryna Press»);
8. «Акрамя»Павел  Капанскі (без выдавецтва);
9. «Ілюзія» –  Дзяніс Мацеша (выдавецтва «Энцыклапедыкс»);
10. «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа» Уладзімір Някляеў (выдавецтва Калегіума Усходняй Еўропы);
11. «Гіброіды» Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «Мяне няма»);
12. «Нічога нястрашнага» –  Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth Minsk»);
13. «DOM. Паэзія выгнання» –  Сяржук Сыс (выдавецтва «Skaryna Press»);
14. «Мужыкі» –  Ганя Фак’ю (выдавецтва «Лысы Чэрап»);
15. «Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры»  – Андрэй Хадановіч (выдавецтва «Gutenberg Publisher»).

Лідарам паводле колькасці намінантаў стала выдавецтва Дзмітрыя Строцава «hochroth Minsk» – чатыры кнігі. Тры паэтычныя зборнікі са спісу былі выдадзены выдавецтвам «Skaryna Press».

Згодна са статутам прэміі, намінанты і намінанткі маюць права дзеля бяспекі захаваць ананімнасць і абраць зашыфраваны ўдзел. У такім выпадку іх імёны застаюцца пад псеўданімамі, не абвяшчаюцца і назвы твораў. Прозвішчы будуць абвешчаныя толькі пасля таго, як гэта стане бяспечна для аўтараў і аўтарак.

Журы прэміі

Сёлета ў журы — пяцёра майстраў: паэты і паэткі, літаратуразнаўцы, уважлівыя чытачы і чытачкі, якія па-сапраўднаму любяць і разумеюць паэзію. Менавіта яны вызначаць галоўную інтрыгу прэміі — абяруць паэтычную кнігу года. Сярод публічных сябраў журы – асобы, чые імёны добра вядомыя ў літаратурнай прасторы:

Ульяна Верына – літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук.
Сяргей Дубавец – пісьменнік, рэдактар, літаратуразнаўца, крытык.
Ганна Шакель – паэтка і перакладчыца, рэдактарка часопіса «Taŭbin»,  лаўрэатка прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2023 год.