Этнографка, спявачка і паэтка Любоў Сівурава напісала кнігу дзіцячых вершаў “Робіць Янка выцінанку”, якую аздобіла Наталля Сухая, і выдала выдавецтва “Паперус”.
Анатацыя:
“Нездарма людзі кажуць, што чалавек – каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У вершах Любові Сівуравай, шыкоўна аздобленых выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой, чытач – і выразач! – пабачыць, пачуе і зможа прымераць на сябе розныя заняткі, прафесіі ды іншыя шляхі выпрацоўкі ўласнага шчасця! Гартайце, забаўляйцеся – і выразайце сваё шчасце!”






Таксама маленькія чытачы змогуць паводле прапанаваных схемаў самастойна навучыцца рабіць выцінанкі.



Кнігу ўжо можна набыць праз сайты knihi.by і kniganosha.by.






![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)