Музей лацінаамерыканскага мастацтва ў Буэнас-Айрэсе запрашае пісьменікаў папрацаваць у Аргентыне. Цягам 5 тыдняў у 2025 годзе аўтары атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з культурай аргентынскага горада і наведаць культурныя мерапрыемствы, паведамляе sekktor.
Таксама запланаваны публічныя сустрэчы з рзідэнтамі.
Патрабаванні да заяўнікаў:
- мець не менш за 3 апублікаваныя кнігі (навуковыя артыкулы і самастойна выдадзеныя работы разглядацца не будуць)
- пажадана, каб у аўтара былі перакладзеныя на гішпанскую мову творы (але не абавязкова).
Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- стыпендыю 500 USD
- страхоўку
- картку, якая дазваляе наведваць выставачныя залы, кіна- і літаратурныя праграмы, а таксама музейныя краму і рэстаран.
Дэдлайн падачы заяўкі — 13 снежня.
Падаць заяўку праз сайт музея rem.malba.org.ar/en/aplicar/.