Неўзабаве выйдзе факсіміле рукапіснага зборніка Геніюш

Выдавецтва Skaryna Press мае ў планах зрабіць факсімільнае выданне зборніка Ларысы Геніюш, які захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане.

Рукапісны зборнік складаецца прыблізна з 50 старонак занатаваных самой паэткай і аздоблены яе ўласнаручным малюнкам савы на вокладцы. У фонды бібліятэкі яго перадаў сын Ларысы Геніюш Юрка Геніюш.

Цяпер прыйшоў новы час. З аднаго боку, ёсць тэхналогіі, з другога боку, ёсць патрэба і інтарэс менавіта да падобных матэрыялаў, таму што гэта гісторыя нашага самвыдаву, гісторыя супраціву, гісторыя беларускай дыяспары, цярпення і вытрымкі. Гэта таксама жаночая гісторыя. І я думаю, што гэтае выданне дазволіць нам размаўляць і гаварыць на многія тэмы па-новаму”, цытуе “Рацыя” рэдактара выдавецтва Ігара Іванова.

Вершы змешчаныя ў зборніку не будуць адкрыццём — яны друкаваліся і вядомыя чытачу па іншых выданнях паэткі. А ў 1992 годзе зборнік выходзіў у Лондане з прадмовай прафесара Арнольда Макміліна. Цяпер жа ён будзе перавыдазены ў палепшаным паліграфічным выкананні выдавецтвам Skaryna Press.