Tag: кнігі

Выйшаў заключны том манаграфіі “Традыцыйны светалад беларусаў”

Інстытут філасофіі НАН Беларусі ў супрацы з выдавецтвам “Беларуская навука” выдаў заключны пяты том грунтоўнай калектыўнай працы “Традыцыйны светалад беларусаў” пад назвай “Каштоўнасці”. Усе пяць тамоў гэтага праекта (разам ці паасобку) шукайце ў сталічнай кнігарні “Акадэмічная кніга” па адрасе пр. Незалежнасці, 72.

У Кацярыны Ваданосавай выходзіць новая кніга вершаў

У выдавецтве Фонда “Камунікат” неўзабаве выйдзе здруку другая кніга вершаў Кацярыны Ваданосавай “Рэха дому”. Зборнік ужо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, адпраўка кніг чакаецца пасля 10 лістапада. Над кнігай таксама працавала мастачка Аляксандра Канафальская, якая напоўніла кнігу вялікай колькасцю ілюстрацый. Сама аўтарка паабяцала рыхтаваць новыя прэзентацыі ў розных гарадах Еўропы, […]

У новай серыі “Беларуская класіка” выйшлі творы Янкі Маўра з каментарамі

Выдавецтва “Беларуская навука” запусціла новы праект “Беларуская класіка”. Першай кнігай гэтай серыі сталі “Выбраныя творы. Аповесці, апавяданні, разделы рамана” Янкі Маўра. Прадмову і каментары да яе падрыхтаваў Валеры Назараў. “Выбраныя творы” – першае навукова каментаванае выданне творчай спадчыны Янкі Маўра (1883–1971). У кнігу ўвайшлі папулярныя аповесці “Чалавек ідзе”, “Сын вады”, […]

Навошта дачытваць “Падземныя пераходы” Бахарэвіча? Яны цікавейшыя, чым здаюцца

Празаік Цімур Кудзеліч прачытаў новы раман Альгерда Бахарэвіча і дзеліцца сваімі ўражаннямі. Пішу гэты тэкст з аблогі, залез у бліндаж з ноўтбукам. Уверсе ўсе толькі й крытыкуюць Бахарэвіча і ягоны новы раман “Падземныя пераходы”. Прынамсі, я чую толькі адмоўныя водгукі. Крытыкуюць за кан’юнктурнасьць, за пошласьць, за нуднасьць. Ды я і […]

Адкрыты перадзаказ на кнігу тэкстаў Стрэльнікава і ўспамінаў пра яго

Гэтай восенню ў выдавецтве INEXKULT выйдзе кніга “Стрэл… Аляксей Стрэльнікаў. Галасы, тэксты, успаміны”. Кніга ўяўляе сабой мазаіку з тэкстаў і думак самога Аляксея Стрэльнікава, успамінаў блізкіх, урыўкаў ліставання і пастоў з сацсетак. Аляксей Стрэльнікаў быў даследчыкам, артыстам, выкладчыкам, радыёвядоўцам, культурным мэнэджарам і, што найважней, — сябрам для многіх, расказваюць у выдавецтве. […]

Выйшла новая кніга апавяданняў Максіма Знака

У выдавецтве “Сведкі” выходзіць новая кніга кароткіх гісторый са зняволення ад Максіма Знака “Каланісты”. Калі дзеянне першай кнігі (“Зэкамерон”) адбывалася пераважна ў СІЗА, то героі “Каланістаў” трапляюць у папраўчую калонію — свет са сваімі законамі, рытуаламі, іерархіямі, абсурдам і асаблівай мовай. Кніга мае падзагаловак “фацэцыі няволі”, што адпачатку наладжвае на гумарыстычны […]

Дзядок напісаў кнігу пра тэхналогіі ўціску грамадзянскай супольнасці

У выдавецтве “Камунікат” пабачыла свет кніга “Тэхналогіі контррэвалюцыі” аўтарства Міколы Дзядка, падзяліўся ў сацсетках навіной былы палітвязень. Першыя прэзентацыі кнігі адбудуцца 24 кастрычніка ў Беластоку, 25-га ў Варшаве, а 7 лістапада ў Брэмене. “У гэтай кнізе я пастараўся, наколькі мог рознабакова, разглядзець ўсё метады, сродкі і падыходы, якімі аўтарытарная дзяржава […]

Па-беларуску выйдзе першы сапраўдны вімельбух*

Выдавецтва Gutenberg Publisher паведаміла пра заключэнне кантракту на выданне і анансавала выхад беларускага перакладу кнігі нарвежскай аўтаркі і ілюстратаркі Крыстын Рушыфтэ “Усе мы лічымся”. Гэтая кніга, адзначаная мноствам прэстыжных узнагарод, паспела стаць улюбёнай для чытачоў больш як 60 краін свету. “Усе мы лічымся” — бліскучае спалучэнне кнігі-разглядалкі, кнігі-лічылкі і ілюстраванай гісторыі […]

Як запрасіць Мэсі ў сваю каманду: кніга Тыма Парвэлы аб’яднала дзяцей і дарослых

Дзіцячы пісьменнік Тыма Парвэла вядомы серыяй кніг пра малодшых школьнікаў, адна з якіх сёлета выйшла ў выдавецтве Gutenberg Publisher у перакладзе Юрыя Лашкевіча. Кацярына Жамойдзіна падрабязна расказвае пра кнігу і дзеліцца невялікай гутаркай з перакладчыкам. Тыма Парвэла — вельмі папулярны дзіцячы пісьменнік не толькі ў Фінляндыі, але і ў свеце. […]

Дашкевіч напісаў дзве кнігі пра веру, любоў і каханне — збор на выданне

Зміцер і Наста Дашкевіч звяртаюцца з просьбай аб падтрымцы ў выданні дзвюх кніг, напісаных пасля вызвалення Змітра. Гэтыя кнігі — апісанне таго, як машына сістэмы працуе на знішчэнне асобы, а ёй трэба выжыць і вярнуцца дамоў, не згубіўшы сваё каханне. Негледзячы на тое, што кнігі апавядаюць пра турэмныя пакуты, адчай […]