Выйшаў збор мастацкай прозы Сяргея Дубаўца

У выдавецтве Vesna Books выйшаў том пад назвай “Збор творцаў”, у якім сабрана мастацкая проза Сяргея Дубаўца. У кнізе прадстаўлена творчасць аўтара ад апавяданняў з дэбютнай кнігі “Практыкаванні” да раманаў “Сіні карабель у блакітным моры плыве” і “Д’ябал запрэжаны ў плуг”.

Сам аўтар гэтак апісвае выданне:

“Гэтая кніга выдаецца для сваіх, тых, хто ў сілу ўзросту ня мог у свой час пазнаёміцца зь няўстрымнымі фантазіямі, ці жалезнай лёгікай, ці беларускай эстэтыкай аўтара, які ўжо вычарпальна сфармуляваў свой погляд, пакуль ня ўперыўся ў межы пазнаньня, якія ўласна і штурмуе кожны літаратар з розным посьпехам прасоўваньня…”

Навінку можна замовіць праз сайт Knihauka.com, а таксама купіць у кнігарні выдавецтва “Янушкевіч” у Варшаве.