У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі ўкраінскай аўтаркі Ірыны Шувалавай “Рэчы, за якія можна трымацца”. Вершы на беларускую мову пераклаў Андрэй Хадановіч. Ілюстрацыю да кніжкі зрабіла кіеўская мастачка Ave Libertatemaveamor. “Сябры і калегі, сяброўкі і каляжанкі, віншую з Сусьветным днём перакладчыкаў і перакладчыц! Штогод дзялюся ў гэты дзень перакладамі, […]
Tag: кнігі
“Хіханькі-хаханькі” — калектыўны зборнік смешных тэкстаў
У выдавецтве Bukinist:ka Press выйшаў калектыўны гумарыстычны зборнік “Хіханькі-хаханькі”, тэксты якога былі напісаныя ў межах пісьменніцкай лабараторыі, арганізаванай архівам “Расцяжэнне”. У кнізе дакументальныя эсэ суседнічаюць з аўта-фікшн замалёўкамі, магічнымі аповедамі і сучаснымі казкамі. 23 свежыя тэксты пра жыццё тут і зараз. Пад адной вокладкай — новыя галасы, ужо знаёмыя імёны […]
Выходзіць дапоўненае перавыданне “Кароткай гісторыі прэміі Г.” Анціпава
Дзесяць гадоў таму празаік і выдавец Павел Анціпаў пачаў пісаць кнігу “Краткая история премии Г.”, дзе ў займальнай форме апавядаецца пра будні арганізатара адной з літаратурных прэмій. Надрукаваная кніга была самвыдатам праз тры гады пасля напісання. Цяпер, дзякуючы супрацы выдавецтваў “Лысы чэрап” і Bukinist:ka Press выходзіць юбілейнае перавыданне. Перавыданне суправаджае […]
25—27 верасня на кірмашы ў Любліне працуе стэнд з беларускімі кнігамі
Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў выступіла арганізатарам працы адмысловага беларускага стэнда на кніжным кірмашы ў Любліне (Lubelskie Targi Książki), які пройдзе з 25-га па 27-га верасня. Гэта выдатная нагода пагартаць і выбраць кнігі, абмяняцца думкамі, пазнаёміцца з выдавецтвамі і сустрэцца з аўтарамі.Выдаўцы абяцаюць сярод іншага гарачыя навінкі і самыя цікавыя творы па […]
Творы Цёткі выдадуць на лацінцы, як пры жыцці аўтаркі
Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў “Віленскай серыі” творы Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Кніга, прымеркаваная да 150-годдзя аўтаркі, выйдзе з друку лацінкай. Нa пaчaтку XX стaгоддзя Алаіза Пашкевіч былa aдной з тых, хто aктыўнa дaлучыўся дa трaдыцыі выкaрыстaння лaцінкі ў белaрускім друку. Ейныя першыя зборнікі пaэзіі былі нaдрукaвaныя лaцінкімі літарамі. У выдaнне […]
Фестываль PRADMOVA распачынае Уроцлаў — праграма
2–4 кастрычніка ва Уроцлаве пройдзе PRADMOVA — фестываль інтэлектуальнай кнігі, які збярэ беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц, перакладчыц і перакладчыкаў, выдаўцоў і выдаўчынь, даследчыкаў, мастакоў і музыкаў. На працягу трох дзён адбудуцца больш за тры дзясяткі сустрэч, дыскусій, кніжных прэзентацый, паэтычных і музычных падзей. Асобная частка праграмы падрыхтаваная для дзяцей. Тэма […]
15 кастрычніка выйдзе новы раман Югасі Каляды — перадзаказ
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” анансавала выхад новага рамана Югасі Каляды “Вандроўка ліфтам”, у якім дзеянне адбываецца адначасова ў Менску дзевяностых, нулявых, у дваццатым годзе — і ў тым дзіўным месцы, дзе ўжо няма ніякага часу. “А што, калі месцы, якія мы пакінулі, не знікаюць, а завісаюць дзесьці ў малочным тумане мінулага? Што, […]
Аляксандр Фядута ў Вільні з лекцыяй пра “Каласы” Караткевіча
Даследчык і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута 2 кастрычніка выступіць ў Вільні з лекцыяй “Раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”: учора, сёння, назаўжды”. У 1965 годзе Уладзімір Караткевіч друкуе ў часопісе “Полымя” свой новы раман “Каласы пад сярпом тваім”, якому наканавана было стаць галоўнай кнігай беларусаў. Праз паўстагоддзя літаратуразнаўца Аляксандр Фядута […]
Выйшла калектыўная манаграфія пра сучасную Беларусь на ангельскай мове
Брытанскае выдавецтва Routledge выпусціла Routledge Handbook of Contemporary Belarus — вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь пад рэдакцыяй даследчыка Аляксея Кажарскага, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі. У кнізе сабраныя працы даследчыкаў пра міжнароднае становішча Беларусі, трансфармацыю палітычнага рэжыму і пратэсты, грамадзянскую супольнасць, адукацыю і моўную палітыку, нацыянальныя меншасці, а таксама […]
Навінка: Пашкевіч дапоўніў і дапрацаваў раман пра Дубоўку
У выдавецтве “Сувіг” выйшла перавыданне рамана-біяграфіі пра жыццё і творчасць Уладзіміра Дубоўкі “Круг” аўтарства Алеся Пашкевіча. “Круг” — мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзіміра Дубоўкі (1900—1976) і лёс ягонага пакалення. Першая версія рамана пабачыла свет у 2005 годзе ў выдавецтве “Беллітфонд”. Перавыданне 2026 году грунтоўна перапрацаванае і […]





