Выйшла манаграфія пра грамадзянскую супольнасць у РБ

Фонд “Камунікат” выпусціў з друку кнігу Віктара Шадурскага “Зямля пад шэрымі крыламі. Рэспубліка Беларусь: суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай улады і грамадзянскай супольнасці (лістапад 1996 – жнівень 2020 гг.)”.

У манаграфіі аналізуюцца ключавыя аспекты гісторыі Беларусі ў перыяд з лістапада 1996 да жніўня 2020. Аўтар даследуе працэс суіснавання і канфлікту паміж аўтарытарнай уладай і грамадзянскай супольнасцю, разглядае палітыку рэжыму ў розных дзяржаўных сферах, а таксама намаганні беларускага грамадства, скіраваныя на дэмакратычную трансфармацыю краіны.

У цэнтры ўвагі знаходзіцца працэс паступовай кансалідацыі і ўзмацнення адміністратыўнага і рэпрэсіўнага апарату, што дазволіла ўладзе задушыць масавыя пратэсты 2020. Асобная ўвага надаецца аналізу непразрыстасці выбарчай сістэмы ў Беларусі, эвалюцыі сацыяльна-эканамічнай мадэлі, а таксама асноўным напрамкам знешняй палітыкі дзяржавы.

Выданне можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, а таксама купіць у кнігарні ў Варшаве.