У паэтычнай серыі “Брукаванка”, што выпускае выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда”, з’явілася нечаканая навінка — кніга вершаў вядомага празаіка, аўтара кніг “Занатоўкі кантрабандыста” і “Генетычны алфавіт” Вітара Сазонава.
“Падары сабе цішыню” — гэта дэбютны зборнік паэзіі сталага аўтара, у якім пазнаецца стылістыка Віктара Сазонава празаіка, ягоны гумар перамяжоўваецца з адметнай народнай мудрасцю, сфармуляванай у трапныя афарызмы. Сярод іншага ў кнізе знайшлося месца неспадзяваным вершам пра каханне.
Жывеш у мроях, ці вандруеш босым,
ніяк не зразумееш гэты свет,
як ты паэт — то ўжо недафілосаф,
калі ж філосаф — то недапаэт.
Раней у выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда” выпусціла ў кніжнай серыі “Брукаванка” кнігі Юрыя Гуменюка, Сяргея Патаранскага, Янкі Лайкова і Віктара Слінкі.






