Tag: кнігі

У Маргарыты Аляшкевіч выйшла новая кніга вершаў

У выдавецтва hochroth Minsk выйшла новая кніга вершаў — зборнік паэткі Маргарыты Аляшкевіч “Нескладова і троху лацінкай”. Паводле анатацыі, другая кніга вершаў Маргарыты Аляшкевіч — гэта апошнія пяць гадоў беларускага жыцця, падгледжаныя паэткай са сваёй званіцы. “Некалькі гадоў таму я дапамагаў Рыце збіраць яе першы паэтычны зборнік і зараз рады […]

Света Бень, Кудасава, Litaranoty i Papa Bo на кніжным фэсце ў Познані

У Познані з 19 да 26 верасня пройдзе кніжны фестываль LORUM IPSUM, арганізаваны фундацыяй KUT з рознымі партнёрамі. Цягам тыдня на розных пляцоўках горада пройдуць дыскусіі і чытанні, варштаты і перформансы, прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі ды іншыя калякніжныя мерапрыемствы. 20 кастрычніка ў сядзібе фундацыі КУТ (Kramarskа, 32) адбудуцца дзве […]

Журы выбрала кароткі спіс Прэміі Гедройця

Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця абрала кароткі спіс празаічных кніг, выдадзеных у 2024 годзе. Такім чынам у шасцёрку чатырнаццатага сезона ўвайшлі: 1. «Гульні Цырцэі. Раман» — Зміцер Дзядзенка (фонд Kamunikat.org);2. «Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»);3. «Перамена месцаў» — Югася Каляда (выдавецтва «Пфляўмбаўм»);4. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандр Лукашук (выдавецтва «Вясна»);5. «Раз […]

Кніга педагога, краязнаўца і паэта Рыгора Родчанкі з’явілася ў продажы

Выйшла з друку грунтоўная кніга твораў Рыгора Родчанкі “Случчыне”. У том, які можна набыць у “Акадэмічнай кнізе” (Менск, пр. Незалежнасці, 72), увайшлі вершы, нарысы, успаміны, пераклады і многае іншае. Рыгор Родчанка (1929—1994) — педагог, краязнавец, фалькларыст, пісьменнік. Прапанаваную чытачам кнігу склалі яго краязнаўчыя нарысы, артыкулы, успаміны пра ўдзел у парызанскай […]

З’явілася кніга “Пра пераклады” польскага філосафа Рамана Інгардэна

У серыі “Галерэя чалавечай думкі”, якую цяпер выдае Раман Цымбераў, выйшла кніга “Пра пераклады” польскага філосафа Рамана Інгардэна ў перакладзе паліглота Лявона Баршчэўскага. Раман Інгардэн (1893–1970) — выбітны польскі філосаф, вучань філосафа Эдмунда Гусэрля, вядомы сваімі працамі, значную частку якіх ён напісаў па-нямецку, у галіне фенаменалогіі, а таксама онталогіі і эстэтыкі. […]

Выйшаў том з трыма зборнікамі паэта Дзмітрыева

Выдавецтва “Лысы чэрап” у межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі” выпусціла трайны зборнік паэта Дзмітрыя Дзмітрыева “Codex. Imago. Index”. Гэта дыхтоўнае выданне ў цвёрдай вокладцы з ілюстрацыямі Андрэя Фядорчанкі. “Адзінаццаць гадоў таму, у гэты дзень — 6 верасня 2014 году — пасля сямейнага вечара ў коле нашых сяброў Мадлен […]

Найлепшую кнігу прозы назавуць 15 лістапада ў Гданьску

Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройца абвясцілі дату ўручэння галоўнай узнагароды за найлепшую празаічную беларускую кнігу. Падзея мае адбыцца 15 лістапада ў польскім горадзе Гданьск. Акрамя ўрачыстай цырымоніі, адбудуцца сустрэчы, дыскусіі ды іншыя мерапрыемствы, якія дазволяць паглыбіцца ў свет беларускай літаратуры. Калі: 15 лістапада 2025 году (субота)Дзе: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск (plac Solidarności, […]

“Галерэю чалавечай думкі” папоўніў твор Фларыяна Бохвіца

У выдавецтве Рамана Цымберава, які пераняў эстафету па выданні філасофская кніжнай серыі “Галерэя чалавечай думкі”, выйшла праца “Асновы думак і пачуццяў маіх” філосафа беларускага паходжання Фларыяна Бохвіца. Фларыян Бохвіц, герба Радван (нарадзіўся 4 траўня 1799 году ў Міры, памёр 9 жніўня 1856 году ў Вошкаўцах, на Ляхавіччыне) — пісьменнік, філосаф […]

Выйшаў грунтоўны том з творамі Міколы Арахоўскага

У выдавецтве Рамана Цымберава ў серыі “Бібліятэчка пісьменніка” выйшаў том з творамі Міколы Арахоўскага (1950—1997) з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 75 гадоў. Кніга мае назву “Злавіць матылька” і ўключае п’есы, апавяданні, прыпавесці, артыкулы і лісты. Мікола Арахоўскі нарадзіўся ў Сяльцы Бярозаўскага раёна, скончыў менскую мастацкую вучэльню Глебава і Беларускі […]

Дубавец расказвае пра кнігу Усевалада Сцебуракі і тлумачыць, што цэніць у паэзіі

У аўтарскім падкасце “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец пасля прачытання зборніка Усевалада Сцебуракі “Беларускія зоркі” (2024) разбіраецца, якім паэтам ёсць аўтар. У кнізе паўстае паэт-маршалак, жыццялюб, чый празрысты і дакладны верш перадусім дзеліцца з чытачом эмоцыямі і дзівіць трапнымі сэнсамі. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Калі казаць […]