Выйшла філасофская казка Марыі Навасельскай

Выдавецтва RozUM Media публікуе першую кнігу з серыі філасофскіх казак Марыі Навасельскай “Твой Анёл”.

У серыі “На парозе” агулам мае выйсці чатыры гісторыі пра сяброўства і адзіноту, смеласьць і дабрыню, веру і любоў. Пра тое, як нават самы маленькі ўчынак можа змяніць цэлы свет.

А ўжо цяпер кніга з поўнакаляровымі ілюстрацыямі даступная ў
электроннай версіі, а таксама ў мяккай вокладцы (друк па замове).

Неўзабаве выдавецтва плануе адкрыць перадзамову на выданне ў цвёрдай вокладцы, надрукаванае пэўным накладам.