Выдавецтва Gutenberg анансавала выхад кнігі для дзяцей ірландскага пісьменніка і мастака Пэдзі Донэлі “Ліс&Сын Хвастары”. Пераклад з ангельскай на беларускую мову здзейсніла Кася Тышкевіч пад рэдакцыяй Андрэя Скурко.
Гісторыя апавядае пра незвычайную сям’ю Лісаў. З даўніх часоў, ад бацькі да сына, перадаюць яны майстэрства рабіць хвасты. Трымаюцца класічных мерак і робяць сваю справу сумленна. Але здаецца, нехта тут знудзіўся ад залішняй правільнасці і знайшоў свой шлях да сэрцаў суседзяў.


Раней выдавецтва анансавала выхад кнігі для падлеткаў нігерыйска-ірландскай тэлевядоўцы, рэпарцёркі і пісьменніцы Зэйнаб Боладэл “Я заплятаю косы”, а таксама дзіцячай кнігі ірландскай аўтаркі Эрыкі Макган “Табіта Плімтак жыве на самым краі свету”.
Гэтыя навінкі выходзяць пры падтрымцы Амбасады Ірландыі ў Вільні. Каардынацыяй супрацы займаецца Інстытут беларускай кнігі.






