“Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай ліпеньскі нумар

Выйшаў ліпеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№7, 2026). Выпуск адкрывае грунтоўнае эсэ Андрэя Федарэнкі пра асобу і творчасць класіка беларускай літаратуры Янкі Брыля, які акурат нарадзіўся ў ліпені 1917 году. Далей чытачы знойдуць прозу Вольгі Грыдзюшкі, Стасі Наркевіч і Лявона Валасюка, вершы Сяргея Ваганава, Сяргея Чыгрына і Янкі Трацяка, успаміны пра Алену Васілевіч, а таксама пераклады, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа ды інш.

Прапануем азнаёміцца са зместам нумара:

ЭСЭ: развагі Андрэя ФЕДАРЭНКІ пра асобу і творчасць Янкі БРЫЛЯ
ПАМЯЦЬ: артыкул Кастуся ЦВІРКІ пра Алену ВАСІЛЕВІЧ «Быць разам» і зацемка «Пра мову і помнікі» Сяргея ВАГАНАВА
ПРОЗА: аповеды Стасі НАРКЕВІЧ «Дзівак з вакзала» і Лявона ВАЛАСЮКА «Дровы»
ПРОЗА: апавяданне Вольгі ГРЫДЗЮШКА «Паміж Мінскам і Лунінцам»
ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Сяргея ЧЫГРЫНА «Мігаўкі душы» і «Зямны код» Янкі ТРАЦЯКА
ПАЭЗІЯ: вершы Сяргея ВАГАНАВА з «Нарачанскага сшытка»
ПЕРАКЛАД: пачатак кнігі Патрыка РОТФУССА «Імя ветру» ў перакладзе з англійскай мовы Станіслава СТУДЗЕНЬСКАГА
ГІСТОРЫІ: артыкул Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Ізгой і геній Персі Бішы ШЭЛІ»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

Спампаваць і чытаць тут: “Літаратурная Беларусь”, №7, 2026