Да Міжнароднага дня кнігі і аўтарскага права, які адзначаецца 23 красавіка, Беларускі ПЭН разам з экспертамі з “WKB Lawyers” падрыхтавалі вэбінар, прысвечаны ключавым аспектам аўтарскага права ў літаратурнай сферы (польскае і еўрапейскае прававое рэгуляванне).
Вэбінар пройдзе на польскай мове з каментарамі па-беларуску. Удзел бясплатны.
Калі: 23 красавіка 2025 года, 16:00 па польскім часе (працягласць – каля 2 гадзін).
Планаваныя пытанні для разгляду: рэгуляванне аўтарскага права ў Польшчы і Еўропе; якія правы маюць аўтары, перакладчыкі, дызайнеры вокладак; якія істотныя ўмовы варта ўключаць у дамовы; у чым розніца паміж выключнымі і невыключнымі правамі; што такое роялці і як яго прапісаць у дамове; як збалансаваць інтарэсы выдавецтва і аўтара; добрыя практыкі юрыдычных адносін у кніжнай сферы і іншыя практычныя аспекты.

Спікеркі:
Паўліна Масьляк-Стэпнікоўска (дарадца, адвакатка) – экспертка ў галіне аўтарскага права і інтэлектуальнай маёмасці, мае шырокі досвед працы з выдавецтвамі (мова: польская).
Ганна Маціеўская (юрыстка, кіруе Усходнім аддзелам) – экспертка ў карпаратыўным і міграцыйным праве, актывістка, вядомая сваёй юрыдычнай падтрымкай інтарэсаў беларусаў за мяжой (мова: беларуская).
Вэбінар перадусім можа быць цікавы і карысны:
- беларускім выдавецтвам;
- аўтарам, перакладчыкам, карэктарам, рэдактарам, дызайнерам вокладак;
- прадстаўнікам арганізацый з літаратурнай сферы;
- ды ўсім, каго цікавіць аўтарскае права і кніжная сфера
Каб далучыцца да вэбінара, зарэгіструйцеся праз Google-форму да 21 красавіка: https://forms.gle/YqjtUkCCcNvFUrTm7
Пытанні, датычныя тэмы вэбінара, можна пакінуць праз форму рэгістрацыі (да 11 красавіка, каб арганізатары паспелі перадаць іх эксперткам).
“WKB Lawyers” – польская незалежная юрыдычная фірма, кансультуе кліентаў у розных галінах бізнесу і права, у тым ліку ў галіне інтэлектуальнай маёмасці і аўтарскага права. Практыкуе міжнародны падыход, мае вопыт у трансгранічных пытаннях, выдатна арыентуецца ў мясцовым рынку.
Загалоўнае фота: крыніца