Найлепшую кнігу прозы назавуць 15 лістапада ў Гданьску

Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройца абвясцілі дату ўручэння галоўнай узнагароды за найлепшую празаічную беларускую кнігу. Падзея мае адбыцца 15 лістапада ў польскім горадзе Гданьск.

Акрамя ўрачыстай цырымоніі, адбудуцца сустрэчы, дыскусіі ды іншыя мерапрыемствы, якія дазволяць паглыбіцца ў свет беларускай літаратуры.

Калі: 15 лістапада 2025 году (субота)
Дзе: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск (plac Solidarności, 1)

Уваход на ўсе імпрэзы вольны!

“Занатуйце гэтую дату ў сваіх календарах і сачыце за нашымі навінамі. Будзе шмат цікавых сюрпрызаў, пра якія мы раскажам неўзабаве”, — абяцаюць арганізатары адной з галоўных літаратурных беларускіх прэмій.