Пачынаецца прыём заявак на прэміі за найлепшы пераклад на беларускую мову і за найлепшую дзіцячую кнігу. Абедзве прэміі сёлета будуць уручацца за два сезоны: 2023 і 2024. Перамога прадугледжвае грашовы прыз. Прэмія імя Карласа Шэрмана ўручаецца ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”. Прэмія Цёткі прысуджаецца ў […]
Tag: кнігі
Выйшла кніга “Таямніцы Старога Менска” пра заснаванне сталіцы
Выдавецтва “Медыял” выдала багата ілюстраваную кнігу “Таямніцы Старога Менска”, якая апавядае пра гісторыю нашай сталіцы ў першыя стагоддзі пасля заснавання, піша De facto. Беларуская навука. У выданні даступна і захапляльна апавядаецца пра ўзнікненне Менску на рацэ Менцы і пра час ягонага існавання тут з Х па сярэдзіну ХІІ стагоддзя. Таксама […]
Lesley Knife выпускае кнігу “Білінгва” — перадзамова
У выдавецтве Grunwald у верасні выйдзе кніга музыкі Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife) “Білінгва”. Навінку можна замовіць проста цяпер праз сайт выдавецтва. “Білінгва” — гэтаз зборнік паэзіі і прозы вакаліста Gods Tower Уладзіслава Наважылава. У кнігу ўключаны творы, напісаныя ў перыяд з пачатку стагоддзя, да нашага часу, а таксама вершы, напісаныя пасля […]
9 жніўня ў Гданьску — кніжны кірмаш, Бахарэвіч, Цімафеева і не толькі
У Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (ЕЦС) 9 жніўня пройдзе шэраг мерапрыемстваў прысвечаных Дню Годнасці. Сярод іншага горад наведаюць беларускія кнігавыдаўцы і пісьменнікі. У зімовым садзе ЕЦС (pl. Solidarności, 1) з 13:00 да 20:00 разгорнецца кірмаш, дзе можна будзе набыць унікальныя ручныя вырабы і беларускія кнігі выдавецтваў “Камунікат”, Gutenberg Publisher, […]
Міхал Бараноўскі прэзентуе перавыданне дэбютнай кнігі вершаў
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла перавыданне дэбютнага зборніка вершаў “Volumen.1” паэта і музыкі Міхала Бараноўскага. Прэзентацыя кнігі і сустрэча з чытачамі з назвай “Месца моцы” абудзецца 15 жніўня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. “Як рыхтаваліся, то перачытаў змешчаныя ў кнізе творы і сораму не адчуў. Цяпер, магчыма, некаторыя наіўна-рамантычныя радкі […]
Зборнік народных баладаў аздобілі выцінанкамі
У выдавецтве “Беларуская навука” пабачыла свет чацвёртая кніга серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі” зборнік беларускіх народных баладаў з пераказам на расейскую і ангельскую мовы пад назвай “Абярнуся я шэрай зязюляй”. Згодна з анатацыяй, гэта самы лірычны зборнік серыі і самы захапляльны, бо менавіта ў баладзе пераказваюцца незвычайныя, неардынарныя падзеі, хоць часта […]
Анціпаў выдае зборнік апавяданняў — перадзамова
Выдавецтва “Лысы чэрап” адкрывае перадзамову на новую кнігу — “Дача. Рассказы 2008—2021” Паўла Анціпава. Адметнасць схемы, паводле якой працуе выдавецтва, палягае ў тым, што будзе выдадзена столькі кніг, колькі будзе атрымана замоваў. Адпаведна памер накладу вызначаюць патэнцыйныя чытачы. “Апавяданні смешныя і разумныя, як і ўся проза гэтага аўтара. Мы прапанавалі назву […]
Забаранілі яшчэ 31 кнігу, у тым ліку вершы беларускіх паэтаў
Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “друкаваных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. Спіс папоўніўся зборам беларускай паэзіі ў перакладах на расейскую мову, а таксама творамі Місімы, Паланюка ды Сарокіна. Асаблівую ўвагу выклікае кніга “Вот они, а вот мы. Белорусская поэзия […]
Раман “Слон” Філіпенкі знялі з продажу ў Беларусі
Раман “Слон” Сашы Філіпенкі з’явіўся на маркетплэйсе Wildberries, але пытанне з продажамі рамана было “ўрэгулявана” неабыякавымі менш чым за суткі. Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка расказаў у фэйсбуку 3 жніўня, што ягоны новы раман “Слон” на тэму вайны ва Украіне можна купіць на маркетплэйсе ў Беларусі. Ён дадаў спасылку на Wildberries, паведамляе “Рэформ”. На гэта […]
Электронная навінка ад выдавецтва “Янушкевіч”
Выдавецтва “Янушкевіч” працягвае папаўняць свой каталог электроннымі версіямі кніг нароўні з папяровымі. Цяпер у электронным выглядзе выйшла “Забойства на вуліцы Макаёнка” Клёка Штучнага. “Забойства на вуліцы Макаёнка” — рэдкі на беларускай літаратурнай прасторы дэтэктыў, які ўпісаны ў кантэкст падзей 2020 году. Стылёва дасканалы, з тонкім гумарам і небанальным сюжэтам. Купіць e-book […]





