У серыі “Галерэя чалавечай думкі”, якую цяпер выдае Раман Цымбераў, выйшла кніга “Пра пераклады” польскага філосафа Рамана Інгардэна ў перакладзе паліглота Лявона Баршчэўскага.
Раман Інгардэн (1893–1970) — выбітны польскі філосаф, вучань філосафа Эдмунда Гусэрля, вядомы сваімі працамі, значную частку якіх ён напісаў па-нямецку, у галіне фенаменалогіі, а таксама онталогіі і эстэтыкі. У апублікаванай у 1955 годзе працы “Пра пераклады” ён дае фенаменалагічнае тлумачэнне сутнасці перакладу мастацкіх твораў і навуковых прац. Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца філасофіяй і тэорыяй перакладу.
Купіць кнігк можна з перасылкай па ўсім свеце на сайце Kniger.by, а таксама ў краме ў самым цэнтры Менску ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41–42.
Магчыма кур’ерская дастаўка па Мінску, кошт дастаўкі 10 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.